Акцыя “Уладзіміру Ліпскаму – 80”, у якой могуць прыняць удзел бібліятэкі, клубныя ўстановы, школы, дашкольныя ўстановы, грамадскія арганізацыі, творчыя аб’яднанні, праводзіцца з 25.02.2020 г. і да 31.05.2020 г.
З 25.02.2020 - да 28.02.2020 арганізатар Акцыі рассылае партнёрам Інфармацыйнае пісьмо-запрашэнне аб арганізацыі і правядзенні Акцыі (з формай справаздачы); з 28.02.2020 - да 31.05.2020 удзельнікі акцыі на сваіх пляцоўках арганізуюць і праводзяць мерапрыемствы па творчасці дзіцячага пісьменніка У.Ліпскага. Высылаюць справаздачу і 3-5 фотаздымкаў на электронны адрас арганізатара; з 28.02.2020 - да 30.04.2020 у рамках акцыі пройдзе конкурс малюнкаў па творчасці У.Ліпскага “Верны сябар дзяцей” .
Пераможцы атрымаюць Дыпломы, падарункі ў двух узроставых катэгорыях:8-11 гадоў;
12-15 гадоў.
У кожнай намінацыі вылучаецца 3 месцы. Магчыма і выданне асобнай кнігі з лепшымі працамі творчага праекту.
Удзельнікі акцыі дасылаюць тэкставую справаздачу з малюнкамі, здымкамі на адрас “Вясёлкі”.
Для ацэнкі конкурснай працы створана журы з вядомых пісьменнікаў, журналістаў, мастакоў, кіраўнікоў бібліятэк. Узначальвае журы шаноўны юбіляр Уладзімір Ліпскі. Члены журы: Сяргей Анатольевіч Волкаў, Эліна Уладзіміраўна Сапожнікава, Наталля Уладзіміраўна Таўсталес, Алена Уладзіміраўна Чарняўская.
Юбілейны вечар адбудзецца ў вялікай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 6 мая 2020 г. у 17.00.
Далучайцеся да творчага конкурсу. Кантактная інфармацыя: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25, часопіс “Вясёлка”, т. 200-91-90, Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., сайт: http://www.veselka.by
Форма справаздачы
- Вобласць, горад
- Назва ўстановы ўдзельніка Акцыі
- Кіраўнік устаповы (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада)
- Арганізатар Акцыі ва ўстанове (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада)
- Кантактная інфармацыя (адрас, тэлефон, e-mail)
- Колькасць дзяцей, якія ўдзельнічалі ў акцыі
- Кароткая інфармацыя пра мерапрыемствы (тэкставы матэрыял не больш за 1 старонку друкаванага ліста фармата А-4, інфармацыя пра формы і назвы мерапрыемстваў, а таксама назвы твораў У.Ліпскага, па якіх яны прайшлі)
- Фотаздымкі (не больш 5 фармата JPG)
Палажэнне аб правядзенні конкурсу малюнкаў па творчасці У.Ліпскага “Верны сябар дзяцей”
Арганізатар конкурсу:
ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска»
Удзельнікі конкурсу:
Чытачы дзіцячых бібліятэк 8-15 гадоў
Умовы:
Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца малюнкі, створаныя паводле прачытаных твораў У.С. Ліпскага. Кожная работа павінна мець назву, а таксама – паведамленне, паводле якога твора быў створаны той ці іншы малюнак.
Правілы ўдзелу ў конкурсе. Афармленне конкурсных работ
Удзельнікамі конкурса з’яўляюцца чытачы дзіцячых бібліятэк.
Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс не больш як адну творчую работу.
Дасланая конкурсная работа павінна суправаджацца заяўкай з наступнымі звесткамі:
– прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю);
– прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка(оў) (поўнасцю), пасада;
– месца вучобы, клас, паштовы адрас, электронны адрас і тэлефон установы адукацыі;
– хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) аўтара(ў);
– назва работы; паведамленне, паводле якога твора У.Ліпскага створана
Конкурсныя работы з пазнакай “На конкурс “Верны сябар дзяцей” прадстаўляюцца ў дзіцячыя бібліятэкі горада Мінска.
Малюнкі могуць быць выкананы ў розных тэхніках малявання на аркушах паперы фарматаў А3 ці А4.
Работы, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца.
Крытэрыі экспертызы конкурсных работ
Пры правядзенні экспертызы конкурсных работ журы ацэньвае:
- глыбіню асэнсавання маральна-этычнага зместу твора;
- адпаведнасць работы тэматыцы конкурсу;
- арыгінальнасць мастацкага рашэння (уласны падыход да выбару тэмы і яе раскрыцця, мастацкая якасць работы);
- творчую самастойнасць выканання;
- адпаведнасць патрабаванням да афармлення конкурсных работ.
Тэрміны правядзення конкурсу.
Конкурс праводзіцца ў наступныя тэрміны:
пачатак конкурсу – 28.02.2020
заканчэнне прыёму работ – 20.04.2020
падвядзенне вынікаў – 21.04.2020-30.04.2020
Падвядзенне вынікаў
Падвядзенне вынікаў ажыццяўляе журы ў перыяд з – 21.04.2020-30.04.2020