Татьяна Фролова по образованию юрист, а в душе – флорист! В магазине «Букетница» вы всегда найдёте красивый и оригинальный букет

Источник материала:  
06.03.2020 — Разное

Калі вы хочаце, каб падораныя на 8 Сакавіка ружы даўжэй радавалі сваёй прыгажосцю, не менш аднаго разу ў дзень мяняйце ім ваду – яны любяць халодную і свежае паветра. А вось меркаванне, што іх “падтрымлівае” цукар – памылковае. Хрызантэмы перад тым як паставіць у вазу, не забудзьце падрэзаць.Чым спякотней у пакоі, тым карацей жыццё цюльпанаў. Зрэшты, жоўтыя заўсёды стаяць даўжэй, таму калі вы не верыце забабонам, што яны вешчуны расстання, можаце спыняць на іх свой выбар.Татьяна Фролова по образованию юрист, а в душе – флорист! В магазине «Букетница» вы всегда  найдёте красивый и оригинальный букет

Менавіта прыгаданыя кветкі штогод з’яўляюцца хітом продажу да Дня жанчын, а пра іх і мноства іншых супрацоўнік магазіна “Букетніца” Таццяна Фралова можа расказваць доўга і цікава. Заняцца сваёй кветкавай справай было яе марай яшчэ з дзяцінства, нават збіралася атрымаць прафесію ў гэтым накірунку, але родныя пераканалі абраць больш сур’ёзную, а кветкамі можна займацца паралельна. У выніку дзяўчына юрыст-перакладчык, некаторы час па спецыяльнасці працавала ў Мінску. Ажыццявіць жа даўнюю мару дапамог тата Генадзь Віктаравіч Малашчанка, знайшла падтрымку і ў мужа Сяргея, на якога аформлена прадпрымальніцтва. “Ведаеце, у марах гэтую работу ўяўляла сабе па-іншаму: думала, што буду стаяць сярод прыгожых кветак і нічога тут складанага, – з усмешкай прыгадвае Таццяна. – На самой жа справе ўсё нялёгка: трэба ведаць шмат нюансаў пра кветкі, займацца закупкамі, даглядаць гэты капрызны тавар. Аднак нягледзячы на ўсе цяжкасці, не ўзнікла і думкі адступіць назад, бо ў мяне паверылі і падтрымлівалі ўсе родныя. Зараз ніколькі не шкадую і з упэўненасцю кажу, што работа, якой займаюся ўжо больш пяці гадоў, мне па душы!”

Прыгадвае дзяўчына свой першы рабочы дзень у “Букетніцы”, калі адзін за адным ішлі за кветкамі запрошаныя на чыйсьці юбілей пакупнікі, а Таццяна хоць і не вельмі хутка, але старанна і з густам старалася кожнаму аформіць пакупку. Трэба адзначыць, што многае ў гэтым накірунку ёй далі спецыяльныя фларыстычныя курсы, якія праходзіла ў Мінску. І зараз пастаянна сочыць за навінкамі ў афармленні, модай, эксперыментуе сама. Напрыклад, усё большай папулярнасцю зараз карыстаюцца прыгожыя міні-кампазіцыі з кветак, якія робяцца пры дапамозе невялікай ёмістасці і піафлора – губкі, у якую ўтыкаюцца кветкі. Так падарунак пражыве і больш месяца! Арыгінальна выглядаюць і кветкавыя наборы ў адмысловых скрынях, якія вырабляе муж Таццяны. Пад заказ Т.Фралова робіць і цукерачныя букеты з матэрыялу заказчыка. Заўсёды ўлічвае ўсе пажаданні пакупнікоў, а каб быць больш даступнай і рэкламаваць тавар, вядзе адпаведныя старонкі ў сацыяльных сетках. Магазін жа працуе без выхадных кожны дзень. “Звычайна “Букетніца” зачынена для наведвальнікаў толькі адзін раз у год – 1 студзеня, аднак сёлета ў гэты дзень давялося выйсці, бо з раніцы тэлефанаваў мужчына і настойліва прасіў прадаць букет – без яго яму нельга вяртацца дадому. Вось і ідзём насустрач кожнаму кліенту”, – гаворыць Таццяна. Дарэчы, яны могуць быць упэўнены і ў якасці кветкавага тавару. Падчас нашай размовы Т.Фралова разбірала прывезеныя герберы і экзэмпляры з зусім непрыкметнымі хібамі не выстаўляла на продаж – усё павінна быць ідэальна! А вось яе любімыя кветкі – гваздзікі. “Існуе нейкі памылковы стэрэатып, што гэта жалобныя кветкі, аднак у мяне зусім іншыя погляды: ёсць столькі прыгожых сартоў гваздзікоў, яны доўга стаяць і вельмі прыемна пахнуць!” – кажа дзяўчына. А вось сярод пакаёвых, да якіх таксама нераўнадушна, аддае перавагу архідэям.

Нельга не адзначыць, што Таццяна любіць не толькі кветкі, а і чатырохлапых: не можа прайсці міма бяздомных коцікаў і сабачак, часта іх падкормлівае і часам нават гатова за свае сродкі прастэрылізаваць і прапанаваць пакупнікам бонусам да набытага букета.

Ну а гэтыя святочныя дні для Т.Фраловай самыя напружаныя, прыходзіцца нават спаць толькі 3-4 гадзіны ў суткі, але гэта не засмучае. Жыццё сярод кветак прыносіць ёй асалоду!

Вольга КАМАРКОВА.

←А где памятники Гуцериеву и арабским шейхам?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика