Пад Смалявічамі ў лабавым сутыкненні "Опеля" і "Мазды" пацярпелі 5 чалавек
06.03.2020 13:47
—
Разное
На месцы ДТЗ / @pressmvd
Пад Смалявічамі ў лабавым сутыкненні "Опеля" і "Мазды" пацярпелі 5 чалавек. ДТЗ адбылося раніцай 6 сакавіка на першым кіламетры аўтадарогі "Смалявічы — Жодзіна". Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, на закругленні дарогі не саўладаў з кіраваннем 33-гадовы вадзіцель "Опеля", у выніку чаго машына апынулася на паласе сустрэчнага руху. Пацярпеў ён, яго тры пасажыры, а таксама 55-гадовы кіроўца "Мазды". Усіх іх завезлі ў бальніцу.