«Свежие новости» — из районки. Жительница Осиповичского района рассказывает о работе на почте

Источник материала:  
06.03.2020 — Разное

Аднымі з першых трымаюць у руках свежыя газеты работнікі аддзяленняў сувязі. Яны сартыруюць прэсу і адпраўляюць яе з паштальёнамі па патрэбных адрасах.

Каля двух дзясяткаў гадоў загадвае поштай на станцыі Ясень Ірына Дрозд. І можна смела сказаць, што яна — наш даўні і надзейны сябар: з маленства чытала “Запаветы Леніна”, якія выпісвалі калісьці бацькі, а потым і сама стала падпісчыцай выдання. Зараз таксама цікавіцца жыццём раёна, каб потым падзяліцца свежымі навінамі з аднавяскоўцамі, а заадно і падпісаць іх на газету.

У невялікім населеным пункце насельніцтва даволі стабільнае. Да падпіскі, як і да іншага, таксама адносіцца кансерватыўна: акрамя раённай, чытаюць “СБ”, “Сельскую газету”, “Друг пенсионера”, часопісы па садаводстве.

Наогул пошта на станцыі не толькі прадастаўляе паслугі сувязі, але і з’яўляецца адзіным гандлёвым аб’ектам, бо магазін з нядаўняй пары не працуе. Таму да Ірыны Міхайлаўны прыходзяць за прадуктамі, канцылярскімі і рознымі гаспадарчымі таварамі. А яшчэ аплачваюць у яе камунальныя паслугі. Ды і так “за жыццё” пагаварыць наведваюцца, бо вопыт у жанчыны багаты.

«Свежие новости» — из районки. Жительница Осиповичского района рассказывает о работе на почте

←Соцсети смеются над девушкой, которая 2 года поливала искусственное растение. Теперь это мем про отношения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика