У суседняй Польшчы прафсаюзамі ахоплена 13 % работнікаў, у Літве — 8, у Эстоніі — усяго 2. У нас — 96.
Пазнаёміцца з нашай мадэллю работы па ахове правоў працоўных на галоўны прафсаюзны форум краіны — па ліку восьмы — прыехалі госці з васьмі (што сімвалічна) краін блізкага і далёкага замежжа — Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Арменіі, Кіпра, Туркменістана.
Прадстаўнікі міжнародных дэлегацый 27 лютага наведалі з візітам Нясвіж, дзе іх сустракалі старшыня раённаёга аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Вячаслаў Мазалеўскі. Яны падзяліліся з гасцямі вопытам работы прафсаюзаў у нашым раёне і канкрэтна — на прыкла-дзе музея-запаведніка.
Завяршыўся візіт міжнароднага прафсаюзнага актыву ў Нясвіж экскурсіяй па замку Радзівілаў.
“НН”.