Нарада па нафце

Источник материала:  
05.03.2020 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка актуалізаваў задачы па пошуку новых пастаўшчыкоў нафты і па выбудоўванні лагістыкі дастаўкі сыравіны. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў на нарадзе па пытаннях забеспячэння эфектыўнай работы нафтаперапрацоўчага комплексу краіны ў 2020 годзе і на перспектыву.

Нарада па нафце

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на працягу апошняга стагоддзя вуглевадароды былі і застаюцца адным з ключавых фактараў у сусветных эканамічных і палітычных адносінах.

“Асобныя дзяржавы зразумелі, што пры дапамозе вентыля на нафтавай трубе выгадныя ім пытанні вырашаюцца значна лягчэй. Не думайце, што я намякаю тут толькі на Расію. Гэта стала нормай для дзяржаў планеты, якія маюць ад Госпада такое шчасце. На жаль, нягледзячы ні на якія ўзаемныя абавязацельствы, такая практыка стала прымяняцца і ў адносінах да Беларусі, — сказаў Прэзідэнт. — Умовы пастаўкі нафты ва ўльтыматыўнай форме ўвязваюцца з іншымі праблемамі, якія жадае вырашыць краіна-пастаўшчык.

З другога боку, лічыць Прэзі-дэнт, існуючая сітуацыя аказалася нават у нечым карыснай: “Мы неапраўдана зацыкліліся на некалькіх пастаўшчыках і не маем доўгатэрміновых альтэрнатыўных крыніц сыравіны”. “Нафта — не манапольны тавар, і жадаючых працаваць з намі дастаткова нават у самой Расіі. Пастаўшчыкоў трэба знаходзіць, з імі трэба дамаўляцца. І гэта задача нумар адзін”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Непыльная работа: ТОП направлений для трудоустройства высокопоставленных чиновников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика