Вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадставілі Дзяржынскі раён на абласным этапе дыстанцыйнага конкурсу “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння легендарнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
Другое месца ў намінацыі “Лепшы вершаваны твор” сярод удзельнікаў ад 8 да 10 гадоў заняў вучань 3 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Фаніпаля” Вадзім Лялека (кіраўнік – настаўнік пачатковых класаў Таццяна Якаўлеўна Соза);
другое месца ў намінацыі “Лепшы празаічны твор” сярод удзельнікаў ад 14 да 18 гадоў – вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Дзяржынска” Наталля Рагожкіна (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кацярына Аляксандраўна Мінько).
Пераможцы абласнога этапу конкурсу прымуць удзел у рэспубліканскім этапе літаратурнага конкурсу “Зямля пад белымі крыламі”, які адбудзецца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Запрашаем з 1 па 10 красавіка галасаваць за нашых юных аўтараў на сайце www.nchtdm.by.