Кражи – в лидерах криминального рейтинга на Ушаччине. Рассказываем о буднях работников уголовного розыска

Источник материала:  
04.03.2020 — Разное

Супрацоўнікаў аддзялення крымінальнага вышуку рэдка застанеш у кабінеце. “На раёне”, – у лепшым выпадку адкажа голас у тэлефоннай трубцы. Па інтанацыі адчуваецца – і гэты чалавек гатовы сарвацца з месца ўслед за калегамі. Пры раскрыцці злачынстваў зашмат сышчыкаў не бывае. Выпадаюць у гэтай службы і асабліва напружаныя дні.

– Над раскрыццём цяжкіх злачынстваў працуем калегіяльна, – тлумачыць начальнік аддзялення крымінальнага вышуку А.А.Бандарэнка. – Па гарачых слядах шукаем сведак, выстройваем камбінацыі, аналізуем… Дапамагае веданне мясцовых жыхароў, іх звычак, схільнасці да розных учынкаў. Сярод нядаўніх рэзанансных спраў – забойства мужчыны ў вёсцы Оснава. Адразу пасля паступлення ў аператыўна-дзяжурную службу сігналу, а было гэта ноччу, выбылі на месца. Праўда, доўга “ламаць галаву”, каб вызначыць падазраваемага, не прыйшлося – хапіла хвілін 10, каб зарыентавацца, скласці спіс тых, з кім мог кантактаваць забіты…

Большая ж частка матэрыялаў, што знаходзіцца на праверцы сышчыкаў, мае бытавую аснову: хтосьці “правёў рэвізію” ў закінутым вясковым доме, нехта “зрабіў ногі” веласіпеду, без усялякіх мер засцярогі пакінутаму ў пад’ездзе… Менавіта крадзяжы былі і застаюцца ў лідарах крымінальнага рэйтынгу на Ушаччыне. З чарговай порцыі такіх пачаўся для супрацоўнікаў службы і бягучы тыдзень. Толькі за панядзелак да іх паступіла тры паведамленні: за зіму з двара дачнага дома ў Слабадзе зніклі алюмініевыя пляшкі, ААТ “Агра-Селішча” пасля выхадных не далічылася электрарухавіка, а ў Крошыне знік чалавек.

Па словах аператыўнікаў, раскрыццё многіх спраў ускладняецца тым, што звесткі па іх паступаюць надзвычай неаператыўна. Так, напачатку 2020-га гаспадар нежылога дома ў вёсцы Любжына паведаміў аб прапажы вялікай колькасці лому. Паколькі ж мужчына не быў на сваёй вотчыне некалькіх месяцаў, не змог назваць нават прыблізны час учыненага злачынства. Тым не менш, сышчыкі не разгубіліся – апыталі ўсіх мясцовых жыхароў, адшукалі магчымыя месцы здачы металу, “ідэнтыфікавалі” ў горах такога скарбу канкрэтныя рэчы… У выніку асоба выкрадальніка была ўстаноўлена, неабходная база доказаў сабрана.

Ушацкія сышчыкі не першы год утрымліваюць высокія пазіцыі па многіх паказчыках службы. Так, за мінулы год узровень раскрыцця злачынстваў склаў 80,5 працэнта – нашы спецыялісты ў ліку лепшых сярод аддзелаў Віцебшчыны.

Аўтарытэт сярод насельніцтва ­А.А.Бандарэнка лічыць адным з важнейшых паказчыкаў у рабоце. А мець і ўтрымаць яго можна толькі дзякуючы прафесіяналізму, кампетэнтнасці, зладжанасці. І калектыў аддзялення крымінальнага вышуку адпавядае гэтым якасцям. Пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча, які мае за плячыма вопыт работы ў інспекцыі па справах непаўналетніх, групе па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, зараз нясуць службу трое спецыялістаў. Часова выконвае абавязкі оперупаўнаважанага вопытны праваахоўнік Сяргей Сцяпанавіч Герцык. Шосты год разблытвае крымінальныя справы старшы опер­упаўнаважаны Мікалай Анатольевіч Храпавіцкі, якому, дарэчы, па выніках службовай дзейнасці за мінулы год аб’яўлена Падзяка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. З энтузіязмам вучыцца гэтаму і самы малады прадстаўнік службы Станіслаў Вячаслававіч Коршун.

Сёння, нягледзячы на прафесійнае свята, ушацкія сышчыкі зноў у дарозе. У адной з вёсак учынены крадзеж – трэба знайсці нітачку, пацягнуўшы за якую, атрымаецца выкрыць злодзея.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

На здымку: С.Герцык, А.Бандарэнка, М.Храпавіцкі.Кражи – в лидерах криминального рейтинга на Ушаччине. Рассказываем о буднях работников уголовного розыска

←У россиянина в Беларуси изъяли более 600 л спиртосодержащей продукции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика