Паветраныя шарыкі з Бельгіі даляцелі да беларускіх Лельчыцаў (відэа)

Источник материала:  
03.03.2020 19:07 — Разное
Паветраныя шарыкі з Бельгіі даляцелі да беларускіх Лельчыцаў (відэа)
Запуск паветраных шарыкаў у Бельгіі / кадр з відэа

Незвычайная гісторыя адбылася з паветранымі шарыкамі, запушчанымі ў неба ў Бельгіі, піша інтэрнэт-газета "Салідарнасць".

Адзін з рэстаранаў у бельгійскай правінцыі Усходняя Фландрыя у Дзень закаханых запусціў у неба паветраныя шарыкі ў выглядзе сэрца. Да шарыкаў былі прымацаваныя падарункавыя сертыфікаты. Арганізатары разлічвалі, што шарыкі знойдзе нехта з мясцовых жыхароў і выкарыстае сертыфікаты ў рэстаране.

Аднак у гэтыя дні ў Бельгіі бушаваў ураган "Дэніс". Ён знёс шарыкі з сертыфікатамі ў невядомым напрамку.

А праз некалькі дзён з рэстаранам праз сацыяльныя сеткі звязаўся жыхар беларускіх Лельчыцаў і паведаміў, што знайшоў шарыкі і падарункавы сертыфікат. Выявілася, што шарыкі праляцелі дзве тысячы кіламетраў.

Віталь Бажан кажа, што быў на рыбалцы і пабачыў шарыкі. Мужчына вырашыў забраць іх дадому, каб парадаваць дзяцей. 

"Я быў упэўнены, што яны з вяселля ці нешта гэтага кшталту, але жонка пераклала, што карты — гэта падарункавыя сертыфікаты. Яна была ўпэўненая, што яны аднекуль з Беларусі. Але потым мы знайшлі відэа, якое іх адпраўлялі ў паветра ў Бельгіі. Як мы здзівіліся!" — кажа жыхар Лельчыцаў.

Цяпер бельгійскі рэстаран шукае спосаб, як узнагародзіць беларускую сям'ю, якая знайшла паветраныя шарыкі.

←В Кемерове контрафактные запчасти выдавали за продукцию БЕЛАЗа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика