Служыць Радзіме, служыць людзям: на Нясвіжчыне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню міліцыі

Источник материала:  
03.03.2020 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 103-й гадавіне з дня ўтварэння беларускай міліцыі, прайшло ў Нясвіжскім раённым цэнтры культуры. Сюды былі запрошаны дзейнічаючыя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, ветэраны службы, ганаровыя госці, моладзь рэгіёна.

Традыцыйна ўрачыстасць пачалася з Гімна Рэспублікі Беларусь.

Адкрыў мерапрыемства начальнік Нясвіжскага РАУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Юрчанка. Ад імя кіраўніцтва РАУС ён павіншаваў усіх прысутных з чарговай гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі, падкрэсліў значнасць прафесіі тых, хто знаходзіцца на  варце  закону і правапарадку, са шчырымі словамі падзякі звярнуўся да ветэранаў, што на працягу многіх гадоў бераглі спакой жыхароў  раёна. Гэта тыя,  хто адстойваў правапарадак, на каго трэба раўняцца маладым супрацоўнікам. З упэўненасцю палкоўнік міліцыі зазначыў, што райаддзел дастойна нясе службу і з гонарам працягвае традыцыі, закладзеныя ветэранамі органаў унутраных спраў.

Служыць Радзіме, служыць людзям: на Нясвіжчыне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню міліцыі

Ганаровую грамату Нясвіжскага райвыканкама за бездакорную работу ў органах унутраных спраў, высокія дасягненні пры выкананні
службовых абавязкаў першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктар Худніцкі ўручае старшаму
інспектару групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці РАУС Святлане Варабей

Служыць Радзіме, служыць людзям: на Нясвіжчыне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню міліцыі

Згодна з загадам міністра ўнутраных спраў
Рэспублікі Беларусь, участковаму інспектару міліцыі
Максіму Хвіцько ўручаны медаль
“100 год міліцыі Беларусі”.
Начальнік Нясвіжскага РАУС Аляксандр
Юрчанка і капітан міліцыі Максім Хвіцько
на святочнай сцэне пасля цырымоніі ўзнагароджвання

 Мінутай маўчання ў час святочнага мера-прыемства людзі ў пагонах і ўсе прысутныя ўшанавалі памяць тых супрацоўнікаў міліцыі, хто загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.

Служыць Радзіме, служыць людзям: на Нясвіжчыне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню міліцыі

Мінута маўчання ў гонар супрацоўнікаў міліцыі,
якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў

Шчырыя словы віншавання ў гонар свята і з нагоды чарговай гадавіны з дня ўтварэння беларускай міліцыі ад раённага выканаўчага камі-тэта, раённага Савета дэпутатаў адрасавалі прадстаўнікі раённай улады. Людзей у пагонах павіншавалі першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік райсельгасхарчу Віктар Худніцкі, старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, ваенны камісар Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Аляксей Кацяхоў. У гэты дзень на святочнай  сцэне РЦК быў уручаны шэраг узнагарод як рэспубліканскага, так і  раённага ўзроўню. 

(Працяг — у наступных нумарах “НН”).

Іна ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←«АйПауэр» обжаловал решение суда о возврате облисполкому 5,7 миллиона рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика