Парады і рэкамендацыі — кожнаму індывідуальна

Источник материала:  
02.03.2020 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На базе Нясвіжскага РАУС адбылося выязное пасяджэнне назіральнай камісіі пры Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэце на чале з намеснікам старшыні камісіі Таццянай Толсцік.

На пасяджэнні таксама прысутнічалі члены камісіі і спецыялісты па кадрах арганізацый раёна, у якіх працуюць асобы, асуджаныя да крымінальных пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства.

Падчас работы камісіі было разгледжана некалькі пытанняў. Так, аб правядзенні выпраўленчага працэсу ў дачыненні да асоб, асуджаных да крымінальных пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства, і якія працуюць у арганізацыях г. Нясвіжа і Нясвіжскага раёна, расказаў інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Нясвіжскага РАУС Яўген Корсак.

Аб працэсе ўзаемадзеяння Нясвіжскай ЦРБ з органамі ўнутраных спраў пры ажыццяўленні прымусовага амбулаторнага назірання і лячэння асоб, асуджаных з прымяненнем артыкула 107 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведаміла ўрач псіхіятр-нарколаг Нясвіжскай ЦРБ Алена Вінаградава.

Усе ўзнікаючыя пытанні і праблемы ў ходзе выступленняў дакладчыкаў былі прыняты камісіяй да ўвагі. І ў выніку быў дадзены шэраг даручэнняў канкрэтным структурным падраздзяленням, вызначаны тэрміны іх выканання.

Напрыканцы пасяджэння камісія правяла прыём асоб (іх было 7), якія маюць судзімасць, схільныя да супрацьпраўных паводзін і маюць патрэбу ў дапамозе па працаўладкаванні і сацыяльнай адаптацыі, якія пражываюць на тэрыторыі г. Нясвіжа і Нясвіжскага раёна. Некаторыя з іх ужо знаходзяцца на шляху працаўладкавання. Кожнаму індывідуальна былі дадзены неабходныя парады і рэкамендацыі, вызначаны канкрэтныя тэрміны працаўладкавання і іншых дзеянняў.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Беларуси прорабатывают критерии помилования осужденных за сбыт наркотиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика