Пад Гомелем мужчына спрабаваў абрабаваць банк
02.03.2020 17:21
—
Разное

Банк, які спрабавалі абрабаваць / прэс-служба СК
Спроба рабаўніцтва банка адбылася ў Гомельскім раёне, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Здарэнне адбылося 2 сакавіка каля 13:40. Невядомы мужчына зайшоў у адно з аддзяленняў банка. Ён трымаў у руках прадмет, падобны да пісталета. Мужчына запатрабаваў у касіркі грошы. Жанчына адмовілася выконваць патрабаванні і націснула трывожную кнопку. Пасля гэтага нападнік уцёк.
Цяпер яго шукаюць.
Па звестках блогера NEXTA, у Гомельскай вобласці ўведзены план "Перахоп".
Нагадаем, 10 студзеня ў пасёлку Бальшавік пад Гомелем невядомы абрабаваў банк, пагражаючы касіру прадметам, падобным да пісталета. Яго здабычай стала каля 3400 долараў. Нападніка дагэтуль не знайшлі.