Паспортистка из Осиповичей Галина Кутынко признана лучшей

Источник материала:  
29.02.2020 — Разное

Работа, неабходная ўсім

Пашпартная служба Адзінага разліковага цэнтра, у якой працуе Кутынка, не толькі выдае і мяняе галоўны дакумент грамадзяніна, але і афармляе шмат розных даведак, неабходных для здзяйснення натарыяльных дзеянняў, уступлення ў спадчыну, атрымання дапамогі пры нараджэнні дзіцяці, з месца жыхарства, аб жылым памяшканні і многіх іншых. Па некалькі дзясяткаў даведак выдаюць пашпартысты фізічным і юрыдычным асобам кожны дзень. Даводзіцца адказваць і на шматлікія тэлефонныя званкі, даючы кансультацыю, якія дакументы неабходны ў кожным канкрэтным выпадку, куды звяртацца, дзе і як зарэгістравацца, каб, напрыклад, не пераплачваць за карыстанне жылым памяшканнем. Жыхароў горада і раёна цікавіць шмат чаго. Цесна супрацоўнічаюць пашпартысты са спецыялістамі па налічэнні камунальнай платы, своечасова інфармуюць іх аб перамяшчэнні грамадзян на новае месца жыхарства. Па запытах розных арганізацый удакладняюць спісы жыхароў.

Паспортистка из Осиповичей Галина Кутынко признана лучшей

Апошнім часам на абслугоўванне АРЦ перайшло дадаткова нямала дамоў у сельскіх населеных пунктах, таму работы тром пашпартысткам прыбавілася. Але гэта не пагоршыла якасць абслугоўвання. Кожнага кліента спецыялісты сустракаюць ветліва, заўсёды разбяруцца ў нюансах жыццёвых сітуацый, дадуць слушныя парады, супакояць наведвальніка, калі той чымсьці занепакоены, і, зразумела, прадаставяць неабходную даведку.

Галіна Міхайлаўна працуе на дадзенай пасадзе ўжо 3 дзясяткі гадоў і сваёй работай задаволена, бо ведае, што яна неабходна людзям.

 

←«Абсолютно свободная женщина». Зачем Лукашенко «принуждение к интеграции»?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика