мастер Осиповичского УКП ЖКХ рассказывает о работе кательной
З клопатам пра цяпло
Як свае пяць пальцаў ведае работу кацельні Генадзій Новік. Вывучыў яе дасканальна, бо некалькі гадоў адпрацаваў слесарам і машыністам па кацельным абсталяванні, а ўжо больш за дзясятак гадоў робіць майстрам вытворчага ўчастка цеплавой гаспадаркі УКП ЖКГ.
У яго падпарадкаванні знаходзяцца дзве кацельні: у Ясені ды Татарцы, якія абслугоўваюць 13 машыністаў, слесараў і дрываколаў.
Сустрэлі майстра на аб’екце ў рабочым пасёлку. На тэрыторыі акуратна складзены сцірты дроў. На пачатак сезона іх было нарыхтавана 1 400 кубаметраў. Распілоўкай, колкай і складзіраваннем займаюцца сваімі сіламі.
Кацельня забяспечвае цяплом аб’екты сацкультбыту і жылыя дамы, што знаходзяцца на балансе прадпрыемства. Усе 3 катлы яе працуюць на мясцовых відах паліва, як і 2 ясенскія. Лагодная зіма спрыяе правядзенню работ па рэканструкцыі. Рамонт, тэхабслугоўванне, гідравыпрабаванні ідуць і летам. Гэта дазваляе забяспечыць стабільны ацяпляльны перыяд. Дарэчы, Генадзій Мікалаевіч задаволены тым, што цепласеткі зараз складаюцца ў пераважнай большасці з папярэдне ізаляваных труб, якія больш надзейныя ў эксплуатацыі. А невялічкі ўчастак канальнага трубаправода ў бліжэйшы час плануецца замяніць на ПІ.
Майстар пражывае на сваім участку — у Ясені, а таму цесна кантактуе з насельніцтвам. У яго просяць парады па розных камунальных пытаннях і заўсёды атрымоўваюць неабходную дапамогу.