У БНТУ падчас працы памёр выкладчык — яму было 55 гадоў
25.02.2020 18:35
—
Разное

Павел Петрусенка
У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ў Мінску памёр старэйшы выкладчык Павел Петрусенка. Трагічнае здарэнне адбылося 24 лютага. Інфармацыю пра гэта Еўрарадыё пацвердзіў прэс-сакратар БНТУ Віталь Гмырак:
“Стала дрэнна каля 12:30 на прыладабудаўнічым факультэце. Адразу выклікалі “хуткую”, прымаліся захады, але, на жаль, выратаваць не атрымалася — інфаркт”.
Ва ўстанове ўдакладнілі, што ў выкладчыка ў той момант не было заняткаў.
Петрусенку было 55 год. На кафедры стандартызацыі, метралогіі і інфармацыйных сістэм ён працаваў з 1990 года.
У прэс-службе дадалі, што кіраўніцтва БНТУ прыносіць спачуванні родным і блізкім памерлага. Еўрарадыё далучаецца да спачуванняў.