25-гадовы гродзенец вісеў на гаўбцы пятага паверха
25.02.2020 10:48
—
Разное

Здарэнне ў Гродне / mchs.gov.by
Увечары 24 лютага каля 18:00 гродзенскім ратавальнікам паведамілі, што на агароджы гаўбца пятага паверха вісіць мужчына і трымаецца за агароджу. Інцыдэнт адбываўся ў шматпавярховіку на вуліцы Саламенкаўскай, перадае прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца здарэння ратавальнікі паставілі "куб жыцця" і сталі падымаць аўталесвіцу. 25-гадовы гродзенец абапёрся на прыступку лесвіцы і залез назад на гаўбец. Мужчына патлумачыў, што самастойна забрацца назад ён ужо не мог.
Прычына інцыдэнта высвятляецца.