Республиканская акция «Единый день безопасности» продолжается в Осиповичах

Источник материала:  
25.02.2020 — Разное

Вывучылі на практыцы

На працягу 10 дзён у раёне інтэнсіўна праходзяць мерапрыемствы па папярэджанні небяспечных сітуацый і прадухіленні гібелі людзей ад іх. Напрыклад, на мінулым тыдні інспектары РАНС правялі шэраг сустрэч з працоўнымі калектывамі райбальніцы, інспекцыі па падатках і зборах, завода аўтаагрэгатаў, філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і іншымі.

А літаральна ў пятніцу вучняў СШ №№ 1, 2, 4, гімназіі, прадстаўнікоў маладзёжнага атрада аховы правапарадку запрасілі ў Асіповіцкі райаддзел па надзвычайных сітуацыях. Напачатку намеснік начальніка РАНС Аляксандр Стукарчук напомніў школьнікам асноўныя правілы бяспекі, правёў з імі прафарыентацыйную гутарку. Таксама самыя смелыя паспрабавалі самастойна тэлефанаваць па нумары 112 і правільна расказаць дыспетчару, дзе і што ўмоўна здарылася.

Пасля пажарныя трэцяй дзяжурнай змены паказалі падлеткам баявыя машыны РАНС, прадэманстравалі прынцып работы аўталесвіцы і нават дазволілі крыху падняцца па  ёй — натуральна, пад пільным наглядам. Даведаліся госці і пра тое, як ліквідуюць уцечку хімічнага рэчыва з цыстэрны, а заадно і пра спецыфічнае баявое адзенне ратавальнікаў. Напрыканцы хлопцам і дзяўчатам прапанавалі самастойна паспрабаваць справіцца з агнём з дапамогай вогнетушыцеля.

Республиканская акция «Единый день безопасности» продолжается в Осиповичах

←Богатейшие люди мира рекордно обеднели 24 февраля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика