Сёння, 25 лютага, ранкам магчымы туман, пагаршэнне бачнасці на дарозе. Вецер — паўднёвы, да 8 м/с, парывы — да 13. На працягу дня — суцэльная воблачнасць, сіноптыкі абяцаюць дажджы. Удзень — +2…+3 °С, ноччу — да 4 градусаў цяпла.
У сераду ападкаў не прадбачыцца, надвор’е — па-ранейшаму хмарнае. Дзённая тэмпература — да 6 градусаў вышэй за нуль. Вецер — пераменных напрамкаў — да 6 м/с. Уначы — каля +1 °С.
У чацвер ранкам ёсць верагоднасць дажджу, будзе панаваць воблачнасць без праясненняў. Паўночна-заходні вецер складзе 4 — 6 м/с. Удзень — +2…+3 °С, ноччу — каля 1 градуса ніжэй за нуль.
“НН”.