Па справах непаўналетніх райвыканкама былі разгледжаны пытанні аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да непаўналеткіх

Источник материала:  
25.02.2020 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На апошнім пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама былі разгледжаны пытанні аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да непаўналеткіх, аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы і аб прамежкавых выніках выканання планаў абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, якія былі прызнаны патрабуючымі дзяржаўнай абароны і адабраны ў бацькоў згодна з Дэкрэтам № 18.

Першай была разгледжана справа 17-гадовага несвіжаніна, навучэнца Клецкага сельскагаспадарчага ліцэя, які ўжо трэці раз за год быў затрыманы міліцыяй за распіццё спіртных напояў прама на ву-ліцы, у дадзеным выпадку — каля дзіцячага садка № 5.

Улічваючы вельмі траўматычную сітуацыю, якая адбылася некалькі гадоў таму ў сям’і хлопца, яму было прапанавана атрымаць папярэджанне з умовай, што ён пройдзе лячэнне ў рэспубліканскім цэнтры наркалогіі і псіхіятрыі. Пасля некаторага роздуму юнак згадзіўся з прапановай. Якімі будуць вынікі лячэння, пакажа час, але зараз у яго ёсць вялікі шанец прывесці ў парадак сваё жыццё.

“Алкагольную” тэму працягнула справа 17-гадовай жыхаркі аг. Сноў, навучэнкі Навагруд-скага гандлёва-эканамічнага каледжа. Ёй быў прысуджаны штраф у 1 базавую велічыню.

Дзве наступныя справы аб’ядноўвала таксама ўжыванне спіртных напояў непаўналетнімі. Два несвіжаніны — 16  і 15 гадоў — распівалі на вуліцы піва, якое, па іх словах, ім купіў незнаёмы мужчына. Адзін з хлопчыкаў — з поўнай сям’і, дзе сыну ўдзяляецца належная ўвага, школа дала падлетку добрую характарыстыку. Тое, што адбылося, было для яго бацькоў сапраўдным шокам. У другога ўдзельніка гэтай гісторыі становішча больш складанае, бацькі разам не жывуць, ладу паміж імі няма. У адносінах да сям’і прапанавана правесці сацыяльнае расследаванне. З Баранавіцкага ліцэя машынабудавання падлетку дадзена добрая характарыстыка. З ім будзе весціся індывідуальная прафілактычная работа.

Абодвум падлеткам вынесена папярэджанне.

Наступным разглядаўся матэрыял аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы па факце хуліганства ў адносінах да двух хлопчыкаў з вёскі Хвоева — 10 і 8 гадоў. Па дарозе дадому     са школы яны спыніліся каля аднаго з дамоў у аг. Сноў, і, пачаўшы кідаць каменьчыкі з кучы з пяском, што ляжала каля хаты, разбілі шкло ва ўваходных дзвярах. Хлопчыкі патлумачылі, што прычынілі шкоду гаспадарам дома выпадкова, што не хацелі пацэліць у шкло, а бацькам не расказалі пра здарэнне, таму што спалохаліся. Бацькі хлопчыкаў, якія, дарэчы, адразу кампенсавалі страту, атрымалі папярэджанне, а дзецям было растлумачана, што трэба заўсёды дзяліцца з бацькамі тым, што з імі здараецца.

Апошнімі былі разгледжаны дзве справы аб прамежкавых выніках выканання планаў абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. У першым выпадку двое дзяцей былі адабраныя ў 30-гадовай несвіжанкі, бацька малодшага з’ехаў за межы Беларусі і дзіцем не цікавіцца. У другім — чацвёра дзяцей былі адабраныя ў маці і бацькі з вёскі Лявонавічы.

Радуе, што і ў першай, і ў другой сітуацыі ёсць станоўчыя зрухі, бацькі робяць усё магчымае, каб ім вярнулі дзяцей. Па меркаванні адпаведных служб, гэта вельмі верагодна. Галоўнае, каб дарослыя людзі не звярнулі з добрага шляху, таму што ў выпадку паўтарэння былой гісторыі яны пазбавяцца сваіх дзяцей назаўсёды.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Как Беларусь нарастила икорный экспорт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика