На гэтым тыдні будзе да +9, але з дажджамі

Источник материала:  
24.02.2020 12:49 — Разное
На гэтым тыдні будзе да +9, але з дажджамі
БЕЛТА

У аўторак, 25 лютага, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет. 

Уначы будзе пераважна без ападкаў, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца мокры снег і дождж. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць -5...+1, удзень паветра прагрэецца да 2-8 вышэй за нуль.

26 лютага захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і зранку на большай частцы, а днём па ўсходзе краіны прагназуюцца ападкі — дождж, уначы з мокрым снегам. Вецер будзе паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, парывы ​​да 12 метраў за секунду. Уначы прагназуецца ад -1 да +4, удзень будзе 3-9 цяпла.

У чацвер, 27 лютага, будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Вецер прагназуецца заходняй чвэрці 5-10 метраў за секунду. Уначы тэмпература паветра будзе -2...+4, удзень чакаецца 1-8 са знакам "плюс".

←В Коммунаровской школе прошел конкурс «Мистер школы-2020»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика