У Лідзе далі афіцыйны старт акцыі “Культурная сталіца Беларусі 2020” (будзе дапоўнена)


— Усіх нас аб’ядноўвае любоў да культуры сваёй радзімы, свайго краю. Невыпадкова Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь зазначыў: каб заставацца беларусам, трэба цаніць сваю культуру, веды, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Толькі культура зможа аб’яднаць і захаваць нацыю, незалежнасць нашай дзяржавы, — зазначыў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк і падкрэсліў, што для Гродзеншчыны не ў першыню праводзіць вялікія мерапрыемствы. Багата іх будзе сёлета ў Лідзе: — Святы будуць нефармальнымі, цікавымі, увасобяць лепшыя ідэі вобласці і краіны. Міжнародныя архітэктурныя, мастацкія выставы, новыя творы, тут мы пачуем оперу і пабачым балет. Усё самае цікаваем будзе сканцэнтравана ў Лідзе.




— Ліда цікавы горад. Летась чатыры гарады імкнуліся набыць гэты статус. Але тая праграма, што прапанавалі лідчане, была самая цікавая, — адзначыла Наталля Карчэўская. – І сёння мы імкнёмся, каб Ліда стала горадам, які прывабны не толькі для замежных турыстаў, але і каб нашы суайчыннікі адкрывалі для сябе Беларусь. Чаму не Ліда? Кожная культурная сталіца робіць свой унёсак у развіццё беларускай культуры. Спадзяёмся, у Лідзе народзіцца сваё брэндавае мерапрыемства, ініцыятыва, якая будзе падтрымана іншымі гарадамі.

Вялікі канцэрт у Палацы культуры і стаў, бадай, першай асабліва значнай падзеяй у жыцці горада ў статусе культурнай сталіцы. Увогуле іх будзе багата: святы, фестывалі, імпрэзы, выставы міжнароднага, рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўню.









