У Брэсце 21 лютага адзначаюць Міжнародны Дзень роднай мовы
Сёння, 21 лютага, адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.
З гэтай нагоды ў гарадской дзіцячай бібліятэцы Пушкіна адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы.
Цудоўнае атрымалася ў арганізатараў свята, на якое завітала шмат гасцей. За тры гадзіны імпрэзы яны атрымалі асалоду ад тэатра моды, які прадставілі навучэнцы першай школы Брэста, пачулі вершы ў выкананні пісьменніка, журналіста Георгія Тамашэвіча і пазнаёміліся з творамі іншых беларускіх аўтараў.
А таксама атрымалі майстар-класы ад лепшых берасцейскіх майстроў: навучыліся ў іх вышываць стужку, рабіць мяшочак жаданняў з лёну, кветкі-валошкі з гафрыраванай паперы, саламянага анёла, ляльку і іншае. Акрамя гэтага, у гасцей была мажлівасць не толькі даведацца пра сакрэты прыгатавання традыцыйнай беларускай кухні, але і самім паспрабаваць стравы.