Паставяць «Паўлінку» у Вязынцы і ўзнавяць спектакль «Немой». Латушка распавёў пра прэм’еры Купалаўскага
Якія прем’еры ўбачаць глядачы ў 2020 годзе на сцэне Купалаўскага, распавялі ў праграме «Новое утро» на РТР-Беларусь.
Павел Латушка, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы:
«Тутэйшыя» – гэта будзе новая пастаноўка. Дарэчы, на тэхнічным савеце Купалаўскага тэатра ўжо мы зацвердзілі сцэнаграфію і акцёрскі склад гэтага спектакля. Я думаю,што гэтабудзе падзея для тэатральнага жыцця нашай краіны.
А будзе адрознівацца ад..?
Павел Латушка:
Я думаю, што лепш запытацца ў рэжысёра гэтага спектакля, якім будзе з’яўляцца ізноў Мікалай Пінігін. Бо ён ставіў першы спектакль «Тутэйшыя» яшчэ ў 90-ых. Далей – «Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча. Мы плануем узнавіць спектакль «Немой» Аляксандра Гарцуева да Дня Перамогі. Гэты спектакль быў вельмі папулярны і з’яўляецца ў некалькіх намінацыях лаурэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі. І будзе шэраг іншых праектаў. 14 верасня будзе пастаноўка, звязаная з юбілеем, стагоддзем нашага тэатра. І будуць таксама пастаноўкі «Купалаўскі каля Ратушы», «Купалаўскі ў Нясвіжы», у гасцях у Вялікага тэатра оперы і балета вечары. Мы плануем паставіць «Паўлінку» у Вязынцы.