У Баранавічах п'яны мужчына выпадкова задушыў сваё дзіця

Источник материала:  
20.02.2020 20:23 — Разное
У Баранавічах п'яны мужчына выпадкова задушыў сваё дзіця
Медыкі, якія прыехалі на выклік, канстатавалі смерць дзіцяці / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

У Баранавічах п'яны мужчына выпадкова задушыў сваё дзіця. Пра гэтую жахлівую гісторыю, якая адбылася 20 лютага ў адным з дамоў у мікрараёне Бараўкі, піша газета "Наш край". Выданне спасылаецца на свае крыніцы і на сведкаў затрымання мужчыны. Паводле папярэдняй інфармацыі, трагедыя здарылася ў шматдзетнай сям'і, у ёй выхоўваецца яшчэ чацвёра дзяцей.

Маці адсутнічала, паколькі па справах ездзіла ў Мінск. А калі вярнулася, то пабачыла, што муж спіць п'яны ў ложку, ляжыць на дзіцяці, якое ўжо было мёртвае (яго ўзрост пакуль невядомы). Гэта пацвердзілі медыкі з хуткай, якую выклікала жанчына. На месца прыехала і міліцыя, якая затрымала мужчыну. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння.

←Доллар по три рубля? Ждет ли нас в 2020-м кризис образца 1990-х

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика