У Мінску з ног 4-гадовага хлопчыка здымалі кайданкі
19.02.2020 20:21
—
Разное

Хлопчык у кайданках / 112.by
У Мінску з ног 4-гадовага хлопчыка здымалі алюмініевыя кайданкі. Ён гуляў з імі, надзеў на ногі і заціснуў. Бацькі каля гадзіны спрабавалі зняць кайданкі, а пасля патэлефанавалі ратавальнікам.
Прэс-служба МНС піша, што хлопчык спакойна сядзеў і чакаў дапамогі, але калі ўбачыў спецабсталяванне ратавальнікаў, заплакаў. Каб супакоіць дзіця, яны вырашылі скарыстацца больш простымі інструментамі. Кайданкі перарэзалі з дапамогай напільніка і абцугоў. Праз 15 хвілін хлопчык быў вызвалены.