У сераду чакаецца 8 градусаў цяпла
18.02.2020 15:44
—
Разное

БЕЛТА
19 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а днём у асобных раёнах па поўначы краіны прагназуюцца невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць -2...+3, удзень паветра прагрэецца да 3-8 вышэй за нуль.