Хроника происшествий в Осиповичском районе

Источник материала:  
18.02.2020 — Разное

Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС папярэджана 22 правапарушэнні, пакараны 5 “бяспраўнікаў” і  2 парушальнікі правілаў абгону. Зарэгістравана 4 ДТЗ.

Увага! Па 21 лютага праходзіць акцыя “Бяспечнымі дарогамі дзяцінства”, падчас якой асаблівая ўвага надзяляецца выкананню вадзіцелямі правілаў бяспечнай перавозкі пасажыраў-дзяцей. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: малых да 12 гадоў неабходна перавозіць з выкарыстаннем утрымліваючых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку.

Дэпартаментам аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 чалавекі, якія знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, па 1 — што здзейснілі дробны крадзеж і іншае правапарушэнне.

Па даных РАНС, 11 лютага каля пяці гадзін вечара на вуліцы Дзяржынскага гарэў аўтамабіль «Альфа-Рамэа». Агнём пашкоджаны салон, прыборная панэль, лабавое шкло.

ІАЖіРС складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў па фактах парушэння правілаў лесакарыстання.

←В Чили во вратаря бросили мобильник, но тот не растерялся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика