Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova»

Источник материала:  
18.02.2020 11:42 — Разное

29 лютага ў прасторы “КХ” (вул. Халтурына, 2/1) з 12:00 да 20:30 адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova». Цягам дня з вамі пісьменнікі, інтэлектуалы, музыкі, выдаўцы і іншыя героі нашага часу.

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova»

Уваход вольны.

Можна будзе не толькі паслухаць літаратараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў "Логвінаў", "Галіяфы", "Янушкевіч", "ARCHE", часопісы з серыі “Наша Ніва” і “Суродзічы” ды атрымаць аўтографы аўтараў і перакладчыкаў.

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova»


«Pradmova» – пляцоўка для камунікацыі паміж выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі. Фестываль праходзіць з 2018 года ў Мінску і рэгіёнах Беларусі. Штогод у ім прымаюць удзел найлепшыя беларускія і замежныя літаратары, а праграма складаецца з дзесяткаў разнастайных імпрэз.

←В Гомеле на автовокзале нашли бесхозную сумку. Ее проверили правоохранители

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика