Лукашэнка азнаёміўся з падрыхтоўкай “Раўбічаў” да чэмпіянату Еўропы па біятлоне

Источник материала:  
17.02.2020 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лютага азнаёміўся з падрыхтоўкай рэспубліканскага цэнтра па зімовых відах спорту “Раўбічы” да маючага адбыцца чэмпіянату Еўропы па біятлоне.

Аляксандр Лукашэнка таксама асабіста разам з камандай апрабаваў трасу.

“Калі ўлічваць цяперашнія ўмовы надвор,я (гавораць, гэта не анамалія, а нестандартныя, атыповыя ўмовы), то трэба аддаць належнае тым, хто здолеў, калі быў невялікі мінус, нарыхтаваць горы снегу, выкласці трасу”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што нават у паўночных краінах няма снегу, і міжнародны саюз біятланістаў звярнуўся з просьбай, каб спаборніцтвы правялі ў Беларусі. Не толькі чэмпіянат Еўропы, але і этап Кубка IBU.

“Шчыра скажу, вельмі перажываю за гэта, кантралюю. Практычна кожную раніцу мне дакладваюць, што зроблена. А сёння я вырашыў нечакана сваю трэніроўку перанесці сюды і паглядзець. Вядома, траса разбіта, цяпер ужо нуль (градусаў. — Заўвага БелТА). Таму цяжкавата, асабліва для аматараў. А спартсмены трэніруюцца нармальна. Мы зробім трасу. Снегу вунь, бачыце, горы настралялі — цэлы дывізіён гармат (снежных. — Заўвага БелТА) стаіць, і нашых, і не нашых”, — выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.

“Таму калі дажджу не будзе, чэмпіянат Еўропы і этап Кубка мы правядзём на належным узроўні. Не падвядзём міжнароднікаў, якія проста нас па-прасілі выратаваць іх, таму што нідзе няма снегу”, — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася БелТА, чэмпіянат Еўропы па біятлоне-2020 перанесены з Отэпя (Эстонія) у “Раўбічы”. Кантынентальнае першынство было перанесена ў “Раўбічы”, паколькі з-за цёплага надвор’я ў Эстоніі арганізатары не змаглі гарантаваць умовы, неабходныя для мерапрыемства. Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама прадстаўнікі РЦАП “Раўбічы” заявілі аб гатоўнасці прыняць форум. Акрамя чэмпіянату Еўропы ў спарткомплексе пад Мінскам пройдзе этап Кубка IBU з 4 па 7 сакавіка. У праграму гэтага турніру ўнесены змяненні, ён будзе скарочаны на адзін дзень.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Минске проиндексировали чеки «Жилье»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика