17 лютага ў Беларусі — воблачна і да +12°C

Источник материала:  
16.02.2020 14:13 — Разное
17 лютага ў Беларусі — воблачна і да +12°C
Зіма як вясна / Еўрарадыё

Прырода працягвае радаваць беларусаў веснавым надвор'ем. 17 лютага паветра прагрэецца да 12 градусаў цяпла. Такі прагноз дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак у Беларусі будзе воблачна. Але часам скрозь аблокі будзе прабівацца сонейка. Па поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы.

Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, з ўзмацненнямі да 15-20 метраў за секунду.

У ноч на 17 лютага тэмпература не апусціцца ніжэй за 1 градуса цяпла. Максімум — +7°C. А днём паветра прагрэецца ад 6 градусаў у Віцебскай вобласці да 12 градусаў на поўдні — у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

←В НБА состоялся зрелищный конкурс слэм-данков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика