У ДТЗ пад Псковам загінулі 8 украінцаў, пацярпеў беларус

Источник материала:  
13.02.2020 08:27 — Разное
У ДТЗ пад Псковам загінулі 8 украінцаў, пацярпеў беларус
На месцы аварыі / nwroads.ru

У Пскоўскай вобласці Расіі адбылася аварыя, у якой загінулі 8 украінцаў і пацярпеў грамадзянін Беларусі. Як паведамляе ria.ru, у чацвер у 00:29 на трасе Санкт-Пецярбург — Пскоў у Пустошкінскім раёне сутыкнуліся мікрааўтобус Mercedes з украінскімі нумарамі і грузавік Volvo. Акрамя беларуса ў ДТЗ пацярпеў адзін украінец. Яны шпіталізаваныя. Стан пацярпелых ацэньваецца, як сярэдняй цяжкасці. Верагодна, грамадзянін Беларусі — гэта кіроўца грузавіка.

Распачатая крымінальная справа, артыкул — "Парушэнне правіл дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў". Дарожная служба сцвярджае, што ўчастак трасы, дзе адбылася аварыя, быў апрацаваны супрацьгалалёднымі матэрыяламі.

←Юрлица и ИП Витебской области смогут получить возмещение части расходов на участие в международных специализированных выставках (ярмарках) за рубежом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика