Раённым семінар для маладых спецыялістаў адбыўся 28 студзеня

Источник материала:  
12.02.2020 — Разное

У 2019 годзе ў сельскагаспадарчы сектар Кобрыншчыны прыйшоў 41 малады спецыяліст, 11 з якіх – пасля заканчэння вышэйшых навучальных устаноў. З чым яны сустрэліся на сваіх першых рабочых месцах, якія ўражанні атрымалі і якія планы маюць на будучыню – гэтыя і іншыя пытанні знайшлі разгляд на раённым семінары для маладых спецыялістаў, які адбыўся 28 студзеня па ініцыятыве ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Кобрынскага райвыканкама сумесна з раённым камітэтам прафсаюза работнікаў АПК і раённай арганізацыяй ГА “БРСМ”. У яго рабоце прыняў удзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч.

 

Раённым семінар для маладых спецыялістаў адбыўся 28 студзеня

Галоўнае – стварыць для маладога спецыяліста на першым рабочым месцы такія ўмовы, дзе ён зможа паказаць свае веды, навыкі і атрымаць першы практычны вопыт, каб развівацца далей, – адзначыў Міхаіл Грышкевіч. – Для гэтага кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый павінны жыць адным жыццём з моладдзю, ведаць іх праблемы і ні ў якім разе не аддаляцца ад маладых спецыялістаў і ад іх патрэб.

Сустрэча прайшла ў атмасферы жывога дыялога – як падкрэсліў Міхаіл Міхайлавіч, самае галоўнае – вызначыцца, навошта чалавек прыйшоў у сельскую гаспадарку – працаваць, ці толькі адпрацоўваць абавязковы тэрмін. І калі мае месца другі варыянт, трэба разбірацца, чаму атрымалася так – па асабістых матывах ці “дзякуючы” ўмовам, з якімі ён сустрэўся на рабочым месцы. Старшыня райвыканкама канкрэтна запытваўся ў моладзі, чаго не хапае у іх гаспадарках для камфортнай працы і развіцця, як ставіцца да моладзі кіраўніцтва. Сярод негатыўных фактараў маладыя спецыялісты адзначалі невысокую зарплату, вялікую нагрузку, наяўнасць дадатковых абавязкаў. Нягледзячы на пэўныя акалічнасці, многія маладыя спецыялісты ўпэўнена заявілі, што плануюць застацца ў сельскай гаспадарцы і ў поўнай меры адчуваюць ступень адказнасці, якая  на іх накладваецца.

Сваімі ўражаннямі на працягу семінара дзяліліся ветэрынарныя ўрачы, эканамісты, інжынеры, прадстаўнікі рабочых прафесій. Усе праблемныя пытанні браліся на кантроль для далейшага вырашэння. Менавіта гэтай моладзі ў недалёкай будучыні давядзецца фарміраваць кадравую эліту сельскагаспадарчай галіны Кобрыншчыны. Якой яна будзе – у многім залежыць ад першых ўражанняў, з якімі малады спецыяліст сутыкнецца на рабочым месцы, у тым ліку і ад падыходаў да маладых кадраў, якія створаны на тым ці іншым прадпрыемстве.

Пасля сустрэчы са старшынёй райвыканкама маладыя спецыялісты прынялі ўдзел у кароткай экскурсіі па гістарычных мясцінах Кобрына, арганізаванай з дапамогай Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава. Цікавым пунктам маршруту стаў ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод”, дзе яны пазнаёміліся з тэхналагічнымі працэсамі і дасягненнямі вядучага прадпрыемства перапрацоўчай прамысловасці АПК, паўдзельнічалі ў дэгустацыі смачнай і карыснай прадукцыі завода і атрымалі памятныя сувеніры.

Раённым семінар для маладых спецыялістаў адбыўся 28 студзеня
Галоўны інжынер ААТ “Кобрынскі МСЗ” Эдуард Грэнь (злева) знаёміць удзельнікаў семінара з дасягненнямі завода. Фота Дзмітрый Бялоў

Завяршылася праграма дня ў кінатэатры “Вясёлка”, дзе ўдзельнікі семінара прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні і дыялогу па пытаннях працоўнага заканадаўства, крэдытавання і дзейнасці ГА “БРСМ”.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

 

 

 

←Чью спину будет зачищать Лукашенко во время президентских выборов?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика