У аддзеле міліцыі ў Гомелі застрэліўся чалавек

Источник материала:  
12.02.2020 14:02 — Разное
У аддзеле міліцыі ў Гомелі застрэліўся чалавек
Паляўнічы папрасіў часова выдаць яму раней забраную стрэльбу для фота / Ілюстрацыйны здымак

У Чыгуначным аддзеле міліцыі ў Гомелі застрэліўся чалавек. Трагічнае здарэнне адбылося 11 лютага. БЕЛТА не паведамляе яго дэталі, піша пра "надзвычайнае здарэнне са смерцю чалавека". Раней у тэлеграм-канале NEXTA з'явілася неафіцыйная інфармацыя. З яе вынікае, што ў аднаго з мясцовых паляўнічых пасля пастаноўкі пэўнага медыцынскага дыягназу міліцыянеры забралі стрэльбу і патроны. Мужчыну далі паўгода, каб яе прадаць. Удзень у аўторак ужо былы паляўнічы прыйшоў у аддзел міліцыі і папрасіў выдаць яму стрэльбу, каб зрабіць здымак — ён нібыта хацеў даць аб'яву з фота. Супрацоўнік міліцыі стрэльбу даў. У нейкі момант нешта адцягнула яго ўвагу, чым скарыстаўся мужчына — падаў патрон у патроннік і зрабіў стрэл сабе ў галаву. Усё гэта адбылося ў адным з кабінетаў. На міліцыянера нібыта распачалі крымінальную справу.

БЕЛТА аднак піша толькі пра праведзеную праверку і перадачу яе матэрыялаў, а таксама відэазапісаў у УСК па Гомельскай вобласці.

←Беларуская райбольница потратит тысячи долларов на газеты. Врачи, видимо, не нужны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика