Азарт крепче льда! Есть ли на Ушаччине рыбаки-экстремалы мы узнали во время совместного рейда с представителями МЧС и ОСВОД

Источник материала:  
12.02.2020 — Разное

У Гомельскім раёне 69-гадовы рыбак праваліўся пад лёд, паблізу нікога не было і ў яго не хапіла сіл выбрацца з палонкі. На рыбалцы ў Лідскім раёне абарвалася жыццё 30-гадовага мужчыны, асірацела маленькае дзіця і аўдавела жонка. За прайшоўшыя выхадныя ў краіне патанулі 4 чалавекі. Але такія звесткі і тонкі лёд не пужаюць аматараў рыбнай лоўлі, якія за цёплую зіму засумавалі па сваім захапленні. Ці шмат экстрэмалаў на Ушаччыне? Гэта мы высветлілі ў суботу падчас сумеснага рэйду з прадстаўнікамі райаадзела па надзвычайных сітуацыях і раённага таварыства выратавання на водах.

“Скажыце, а ў вас ёсць сям’я? Вас чакаюць дома? Вы задумваліся, як родныя будуць пакутаваць, калі з вамі што-небудзь здарыцца? – менавіта з такіх пытанняў пачынаў размову з рыбакамі начальнік Ушацкага РАНС І.В.Кошкін. – Мэта нашага рэйду не пакараць, тым больш што зараз пакуль няма забароны выхаду на лёд, а правесці прафілактычную работу, прымусіць рыбаловаў задумацца, ці варта рызыкаваць жыццём дзеля некалькіх рыбін”.Азарт крепче льда! Есть ли на Ушаччине рыбаки-экстремалы мы узнали во время совместного рейда с представителями МЧС и ОСВОД

А рызыка несумненна ёсць: мароз за пару дзён не паспеў моцна скаваць азёры, а перапады тэмператур, калі ўначы мінус, а днём плюс ставяць пад пагрозу трываласць лёду, а месцамі наогул на вадаёмах бачны незамерзлыя плямы, як, напрыклад, на возеры Ваўчо. Але гэта не спыніла некалькіх рыбакоў, якія хадзілі па возеры ў пошуках удалага месца, убачыўшы ж нас, вырашылі пазбегнуць размоў і накіраваліся ў іншы бок. У Арэхаўне яшчэ здалёк на возеры налічылі каля 15 чалавек, нягледзячы на тое, што сярэдзіна і не замерзла зусім! На беразе ж стаяў мужчына, які “падбадзёрваў” сваіх аднавяскоўцаў: “Вы што, тапельцамі хочаце стаць або так есці захацелі? Дык хадзем я лепш вас салам пачастую!”
Азарт крепче льда! Есть ли на Ушаччине рыбаки-экстремалы мы узнали во время совместного рейда с представителями МЧС и ОСВОД

Упэўніўшыся, што на лёд можна стаць, надзяваем выратавальныя камізэлькі і накіроўваемся да бліжэйшага рыбака. “Ну што тут страшнага: лаўлю каля самага берага, тут глыбіня не больш метра, а далей я не пайду!” – не надта задаволены парушанай цішынёй, кажа малады мужчына. Тым не менш, бяспечным лёд лічыцца пры таўшчыні не менш 7 сантыметраў, а ў гэтым месцы ён аказаўся каля пяці. Накіроўваемся далей да іншых экстрэмалаў, якія кропкамі дыслакацыі выбралі месцы далей ад берага. Уважліва ўглядваюся ў колер лёду, блакітны – самы трывалы, з адценнямі шэрага, матава-белага або жоўтага колеру – ненадзейны. Лёд пад нагамі непрыемна патрэсквае, сэрца замірае, а ў галаве ўзнікае малюнак, як правальваюся. Яўна няма ў мяне рыбацкай жылкі!Азарт крепче льда! Есть ли на Ушаччине рыбаки-экстремалы мы узнали во время совместного рейда с представителями МЧС и ОСВОД

“Вы любіце рыбу?” – звяртаемся да яшчэ аднаго аматара, у вядры якога плёскалася некалькі маленькіх акунёў. “Шчыра кажучы – не, гэта толькі азарт!” – чуем у адказ. “А як будзеце выбірацца з палонкі, калі праваліцеся?” – задаём яшчэ адно пытанне і чуем у адказ кароткае: “Як-небудзь”. Кожнаму з рыбаловаў І.В.Кошкін і старшыня раённага таварыства выратавання на водах Э.Г.Верташонак нагадалі алгарытм дзеянняў у такім выпадку: самае галоўнае – не панікаваць. Пакуль паміж слаямі адзення застаецца паветра, вы зможаце трымацца на плыву. Каб выбрацца з палонкі, налягайце грудзьмі на лёд і шырока расстаўце рукі, тым самым вы павялічыце плошчу апоры. Выбраўшыся з вады, уставаць катэгарычна забаронена, бо можна зноў праваліцца. Неабходна адкаціцца далей і паўзком дабірацца да берага. Зрэшты, ніхто з аматараў лоўлі, з якімі гутарылі, не мог пахваліцца наяўнасцю выратавальнай камі­зэлькі. Канечне, яна не дасць гарантыі, што вы не праваліцеся пад лёд, аднак падоўжыць час знаходжання на паверхні, а значыць – дасць шанц на выратаванне.
Азарт крепче льда! Есть ли на Ушаччине рыбаки-экстремалы мы узнали во время совместного рейда с представителями МЧС и ОСВОД

Экстрэмалаў, якія выпрабоўвалі лёс, сустрэлі ў гэты дзень на азёрах Глыбачка і Астравенец. Усе яны былі ўпэўнены ў трываласці лёду і што нічога трагічнага з імі не здарыцца. На любімым не толькі ўшачанамі Чарсцвядскім практычна не было жадаючых парыбачыць. Здалёк бачна, што возера “гуляе” і выходзіць на яго небяспечна. А пад’ехаўшы да Оталава, заўважыліі, што гэты вялікі вадаём амаль не замёрз.

Падчас прафілактычных размоў удзельнікі рэйду нагадвалі не толькі як паводзіць сябе на вадаёмах, а і як аказаць дапамогу бліжняму ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. Узброіўшыся доўгай палкай, дошкай, рэменем, ляжце на лёд і паўзіце да палонкі. Калі пацярпелы ўхопіцца за прадмет, падцягніце яго на паверхню лёду, але не рэзкім рухам. Калі чалавек выберацца з вады, пачынайце разам паўзком перасоўвацца да берага, паводдаль адзін ад аднаго.

Зрэшты, у выхадныя на возеры Салонец пад лёд праваліўся рыбак, а другі своечасова змог прыйсці яму на дапамогу і выцягнуць.

Здаецца, што змяніць сітуацыю з гібеллю на азёрах могуць хутчэй не такія папярэджанні, а адміністрацыйны рэсурс у выглядзе штрафаў. А яшчэ, калі кожны аматар лоўлі сам усвядоміць, што не варта аддаваць жыццё за пару рыбін і што выхад на лёд можа стаць апошнім.

Вольга КАМАРКОВА.

←Буханки — в морозилку. Почему мороженый хлеб полезнее свежего?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика