2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

Источник материала:  
11.02.2020 — Разное

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

Размова на ёй ішла пра вынікі мінулага года і задачы на будучы. У цэлым 2019-ы быў годам яркім, напоўненым шматлікімі цікавымі мерапрыемствамі, акцыямі і, канешне, дасягненнямі. Менавіта з таго, што складае гонар сферы кльтуры, пачала свой даклад начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

– Прыемна, што чарговы раз вобласць атрымала Спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва – ёю ўзнагароджаны Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу за праект “Іўеўскі каларыт”. Таксама ў мінулым годзе прысвоены ганаровыя званні “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” – дырэктару–мастацкаму кіраўніку Гродзенскай капэлы Уладзіміру Борматаву, “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь” – галоўнаму рэжысёру Гродзенскага абласнога тэатра лялек Алегу Жугждзе. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана дырэктар абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага Лідзія Мальцава, – нагадала Алена Клімовіч. – Плённым быў год у сферы захавання гісторыі і традыцый рэгіёна. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены шасці аб’ектам, у тым лімку дзвюм традыцыям. Гэта выкананне Дэмбраўскай кадрылі і прыгатаванне Поразаўскай банкухі. Таксама ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей уключаны комплекс пахаванняў на могілках па вуліцы Антонава ў Гродне, каталіцкія капліцы, царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла, а таксама вежа-званіца Смаргонскага раёна.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

Паспяхова рэалізоўваліся ў 2019 годзе Гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры. Гэта слонімскі праект “Стварэнне харэаграфічнай сюіты “Паэма з бурштынавых слоў” і праект па захаванні ўнікальнай тэхнікі ганчарнага мастацтва “Адроджанае рамяство” ў Свіслацкім раёне.

Радавалі дасягненні дзяцей. У 2019 годзе на 60 адсодкаў да ўзроўню мінулага года павялічылася колькасць заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Іх атрымалі 108 навучэнцаў устаноў адукацыі вобласці, у 2018-м – 65.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

Значная работа ў 2019 годзе была накіравана на выкананне паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 годы. Усе яны выкананы.

Вялікая ўвага ў вобласці надаецца рэстаўрацыйным работам на аб’ектах гісторыка-культурнай каштоўнасці. У цэлым рамонтна-рэстаўрацыйныя работы і работы па падтрыманні іх у належным санітарным стане праводзіліся на 56 аб’ектах. Фінансаванне ажыццяўлялася ў рамках Дзяржаўнай і абласной інвестыцыйных праграм, Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016 – 2020 гады, за кошт сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, уласнікаў і спонсарскіх сродкаў. Агульныя аб’ёмы выдзеленых сродкаў склалі каля 12,8 мільёна рублёў. Працягваліся рэстаўрацыйныя работы на Старым замку, у Паўднёва-Заходняй вежы Лідскага замка, па кансервацыі Паўночнай вежы і добраўпарадкаванні тэрыторыі Гальшанскага замка. Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя па кансервацыі Паўночна-Усходняй сцяны Крэўскага замка. Прыцягваюцца работы ў Свяцку, Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

Калі казаць пра мерапрыемствы, што праходзілі ў вобласці, многія летась былі прысвечаны знамянальным датам і падзеям у жыцці краіны, у тым ліку 75-годдзю вызвалення Беларусі, правядзенню ІІ Еўрапейскіх гульняў. На высокім узроўні прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

 Значнымі падзеямі сталі адкрыццё будынку філармоніі і пераезд абласной бібліятэкі. А напрыканцы года Ліда была аб’яўлена Культурнай сталіцай Беларусі 2020.

Справядліва ў размове з журналістамі зазначыў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк: калі расказваць нават толькі пра самыя значныя мерапрыемствы мінулага года, не хопіць эфірнага часу і газетнай старонкі.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

– Вялікая колькасць абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў прайшла ў вобласці. Не толькі ў горадзе Гродна, але ў кожным раённым цэнтры, аграгарадках. І добра, што нашы жыхары сталі мабільнымі, наведваюць святы не толкі ў сваіх населеных пунктах, – падкрэсліў Віктар Пранюк. – Вельмі важна, каб гэтыя мерапрыемствы прыходзіліся на пастаянную дату. Каб турыст і проста жыхар вобласці ведаў, калі і на якія мерапрыемствы варта паехаць.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

Таксама вельмі важная рэклама для прыцягнення гледачоў. Добры прыклад – абласны драматычны тэатр, філармонія, цікавасць выклікаюць відэаролікі заапарка. Варта звярнуць увагу і на такое пытанне, як кошт білетаў і, магчыма, прадугледзець сямейныя білеты, білеты для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, для пенсіянераў і іншых катэгорый. Галоўнае – каб паход у кінатэатр, на імпрэзу ці іншае мерапрыемства быў даступны для ўсіх жадаючых.

– У цэлым сёння для ўстаноў культуры створаны добрыя ўмовы, застаецца толькі навучыцца быць самастойнымі і прымаць рашэнні. Важны актыўныя, таленавітыя, здольныя хутка мяняцца кіраўнікі, якія знаходзяць сябе незалежна ад таго, у абласным цэнтры яны працуюць ці аграгарадку. Такіх прыкладаў у нас вельмі шмат, – адзначыў Віктар Пранюк.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

Гэта пацвердзілі словы начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталлі Задзяркоўскай:

– Па многіх пазіцыях сфера культуры Гродзенскай вобласці – адна з лепшых у краіне і саступае толькі Мінску.

Да прыкладу, вобласць – лідар у сферы міжнародных праектаў. Ёсць нават ідэя правесці ў нас навучальны семінар на гэтую тэму для прадстаўнікоў іншых рэгіёнаў. Таксама добрыя паказчыкі ў сферы пазабюджэтнай дзейнасці, камп’ютарызацыі бібліятэк, камплектаванні іх фондаў і многія іншыя.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

Што тычыцца праграмы ў межах акцыі Культурная сталіца Беларусі, на ўзроўні міністэрства гатовы падтрымаць прапановы Лідскага райвыканкама і Гродзенскага аблвыканкама, якія святы, калектывы, праекты варта рэалізаваць і прывезці ў Ліду, каб яшчэ больш узняць статус Культурнай сталіцы краіны.

Падрабязна пра тое, чым будзе жыць у гэтым годзе Ліда, распавяла начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама Наталля Леўшунова.

– Ліда прыме шэраг мерапрыемстваў міжнароднага фармата. У тым ліку выставу “Арт экспа”, якая прадставіць нацыянальную культуру і рамёствы краін СНД. У маі адбудзецца фестываль-конкурс міжкультурнага ўзаемадзеяння імя Станіслава Манюшкі. Міжнародны фармат будзе мець фестываль культурных сталіц Беларусі і Літвы “Дзвюх сясцёр спрадвечныя скарбы” – Ліды і Тракая, – расказала Наталля Леўшунова.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

Калі казаць пра мерапрыемствы рэспубліканскага ўзроўню, адным з самых цікавых абяцае стаць першы фестываль “Скарбы Беларусі”. Таксама ў новай Культурнай сталіцы пройдуць кастынг шоу “Х-Factor” і фінал нацыянальнага адбору на конкурсы “Славянскага базару ў Віцебску”.

Цягам усіх выступленняў агучваліся задачы для сферы культуры, размова атрымалася канструктыўная. Таксама Алена Клімовіч зрабіла акцэнт на знакавыя даты і падзеі бягучага года. Гэта ў першую чаргу 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выбары Кіраўніка дзяржавы.

Завяршылася калегія ўзнагароджваннем лепшых супрацоўнікаў сферы культуры. Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адзначана Наталля Пасюта, галоўны спецыяліст аддзела культуры Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Алена Лябецкая ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Яе калега Святлана Калчанава ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Вялікая колькасць супрацоўнікаў сферы культуры адзначаны ўзнагародамі абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў і ўпраўлення культуры аблвыканкама.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне
2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне
2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне
2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

Асобным “блокам” калегіі можна назваць выстаўку ў фае драматычнага тэатра. Яна прадставіла лепшыя прыклады таго, як на Гродзеншчыне захоўваюцца традыцыі. Адным з экспанатаў, які можна было нават пакаштаваць, стала Поразаўская банкуха.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

– Для нас гэта вялікі гонар, што традыцыя прыгатавання поразаўскай банкухі папоўніла Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, – зазначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Свіслацкага райвыканкама Ірына Паўлючэня. – У Дзяржаўным спісе тры з васьмі традыцыйных страў з’яўляюцца менавіта святочнымі кандытарскімі вырабамі: Мотальскія і Ваўкавыскія вясельныя караваі, калядна-абрадавае печыва Слонімшчыны і цяпер – Поразаўская банкуха. На сённяшні дзень выпяканнем банкухі займаюцца Ганна Шалкевіч і Алена Козюк з Поразава, а таксама іх пераемніца Яніна Козюк з вёскі Карэвічы. Зацікавіліся традыцыяй вучні мясцовай школы. А пакаштаваць гэты торт, ці пірог, як некаторыя яго называюць, можна на самых розных святах на Свіслаччыне. Бо наша задача – не проста захаваць традыцыю, але і расказаць пра яе іншым.

2019 год прынёс шмат творчых дасягненняў. Выніковая калегія ўпраўлення культуры аблвыканкама прайшла ў Гродне

Таксама на выставе была прадстаўлена творчасць майстроў з розных куточкаў Прынёмання: лапікавае шыццё Іны Анікевіч з Навагрудка, традыцыйныя свістулькі гродзенскага майстра Святланы Круглаполавай, выцінанка Дар’і Юрчык з Ліды, плецены посуд ад мастаўчанкі Вольгі Вайтовіч, сувенірныя лялькі, якія вырабляе гродзенка Галіна Ярашчук, ды іншыя прыклады творчасці, спалучэння традыцый і сучаснасці.

←В Минске «легковушка» попала под машину дорожников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика