Парывісты вецер і да +5 чакаецца 12 лютага
11.02.2020 12:45
—
Разное
БЕЛТА
12 лютага ў Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам прагназуюцца ападкі — мокры снег, дождж. Уначы і зранку месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты, месцамі моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць -3...+2, удзень будзе ад нуля да +5.