ПРЕДСТАВИТЕЛИ СМОТРОВЫХ КОМИССИЙ ОЧЕРЕДНОЙ РАЗ СОБРАЛИСЬ В ОСИПОВИЧСКОМ РАЙИСПОЛКОМЕ

Источник материала:  
11.02.2020 — Разное

Разам супраць бяды

Традыцыйна на пасяджэнні раённай камісіі для выпрацоўкі мер і каардынацыі работы па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў на тэрыторыі Асіповіцкага раёна вялі гутарку аб тым, як найбольш аптымальна і своечасова дапамагчы землякам пазбегнуць бяды.

На гэтай працоўнай нарадзе дэтальна абмеркавалі дзейнасць Татаркаўскай і гарадской (пры УКП ЖКГ) аглядавых камісій. Вызначылі, што работа з некаторымі катэгорыямі грамадзян, дакументацыяй не заўсёды праводзіцца на неабходным узроўні — яшчэ ёсць да чаго імкнуцца.

Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Логвін расказаў, што ў студзені на Асіповіччыне адбылося 2 пажары (у студзені 2019 — 4) — у жылым доме і на прадпрыемстве, загінулі 2 чалавекі (у 2019 — 0). Прычыны ўзгаранняў — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Таксама ацанілі супрацьпажарнае становішча ў некаторых домаўладаннях землякоў і наглядна: з дапамогай падрыхтаванай інспектарамі РАНС фотапрэзентацыі дэталёва разгледзелі, у якім стане знаходзяцца печкі і ўвогуле жыллё ў пэўных грамадзян з ліку сацыяльна неабароненых. Зацікаўленыя службы яшчэ раз узялі іх “на карандаш”. Дарэчы, паказалі і станоўчыя моманты — фотаздымкі ўжо адрамантаваных печак, на якія звярнулі асаблівую ўвагу на мінулым пасяджэнні.

Марыя ТАЛЕЙКА.

m.taleiko@gzt-akray.by

←Российско-белорусские учения пройдут в Псковской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика