Сёння, 11 лютага, чакаецца пахмурнае надвор’е і ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер — паўднёва-заходні — да 7 м/с. Удзень — +2.. .+3 °С, ноччу — каля 1 градуса цяпла.
У сераду — суцэльная воблачнасць і моцны заходні вецер, да 9 м/с, парывы — да 15. Дзённая тэмпература — да +2 °С, уначы — каля 0 °С. Без ападкаў.
Чацвер таксама будзе пахмурным, без дажджу і снегу. Удзень — +1 °С. Заходні вецер — да 8 м/с, з парывамі да 13. Ноччу — 0…+1 °С.
«НН».