У Мінску моцны вецер перакуліў аўтобусны прыпынак
10.02.2020 16:44
—
Разное

На месцы здарэння / Скрыншот з відэа minsknews.by
У Мінску моцны вецер перакуліў аўтобусны прыпынак. Здарэнне адбылося ў панядзелак каля "Мінск-Арэны". Як паведамляе minsknews.by, прыпынак пачалі аператыўна аднаўляць. Падчас здарэння ніхто не пацярпеў — людзі паспелі адбегчы.
На 10 лютага сіноптыкі абвесцілі штармавое папярэджанне. У сталіцы парывы ветру дасягалі 20 метраў за секунду.