У Тайландзе салдат забіў 12 чалавек і ўзяў закладнікаў
08.02.2020 16:48
—
Разное
![У Тайландзе салдат забіў 12 чалавек і ўзяў закладнікаў](https://www.21.by/pub/news/2020/02/1581170208859674.jpg)
Паліцыя і хуткая дапамога / khaosodenglish.com
У Тайландзе салдат забіў 12 чалавек і ўзяў 16 закладнікаў. Здарэнне адбылося ў горадзе Карат на ўсходзе Тайланда. Вядома, што салдат спачатку растраляў сваіх таварышаў па службе, а потым камандзіра. Ён скраў машыну і пачаў страляць у людзей на вуліцах горада.
Цяпер ён хаваецца на чацвёртым паверсе гандлёвага цэнтра Terminal 21 і ўтрымлівае закладнікаў. Цэнтр акружаны паліцыяй, рух у гэтай раёне цалкам перакрыты. Пакуль невядома, што стала прычынай для забойств.