…Ізноў, ізноў зіма загаварыла На белай мове сцюжаў i завей…

Источник материала:  
08.02.2020 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

…Ізноў, ізноў зіма           загаварыла На белай мове      сцюжаў i завей…

Першае спатканне

Ірыне

Нават вецер сціх пад вечар,

І злагодзіўся мароз.

Крочу к любай на сустрэчу

Між заснежаных бяроз.

 

І трапеча ў хваляванні

Сэрца птушкай маладой…

Наша першае спатканне,

Быццам першы снег зімой.

***

Адбіраю вершы, як зярняты

Адбірае сейбіт прад сяўбой.

Я таксама — сейбіт i араты,

Не лічыце гэта пахвальбой.

 

Я хачу надзею мець i верыць,

Мой чытач, хоць час цяпер такі:

Прарастуць не толькі

на паперы —

I ў душы тваёй мае радкі.

…Ізноў, ізноў зіма           загаварыла На белай мове      сцюжаў i завей…

Першы снег            

Першы снег рассцелецца па парку,

Белы, чысты, як паперы аркуш…

I такое хараство ніколі                       

Не асмелішся слядамі

пакрамзоліць.

***

I праўда бярозам да твару

Заусёды ідзе першы снег,

Стаяць паасобку, па парах

У таемнай такой белізне,

Як тыя красуні дзяўчаткі,

Іх нельга ніяк абмінуць…

Міжволі хаваю пальчатку —

Так боязна іх закрануць.

 

3імовае

Ізноў, ізноў зіма загаварыла

На белай мове сцюжаў i завей.

А снегу, колькі снегу наваліла!

Здаецца, стала ўсё

вакол чысцей.

Мароз ад самай

 раніцы сярдзіты,

Ён уладар на вуліцы цяпер…

I прociццa, здаецца,

ў чысты сшытак,

Як кот у хату,

мой нясмелы верш.

Віктар Трусевіч.

 

Нясвіжскі край

(песня)

Слаўся ў вяках —

Нясвіжскі край

Пленам працы жыхароў твaix,

Прадпрыемствамі,

іх вытворчасцю,

I тваёй спадчыны — багаццямі.  

 

Прыпеў:

Усім ты любы,

наш Нясвіжскі край,

Грэе сэрца прыгажосць твая.

Нясвіжскі край, нас сустракай.

Так пабачыцца жадаю я.

 

У замку — ці ў касцёле мы,

У парку альбо ў ратушы,

Тут гісторыя, і тут яе сляды,

Роду знатнага — краю нашага.

 

(Прыпеў)

 

Шмат крaiн аб’ ехаў, гарадоў,

Парыж, Варшава, Берлін,

Венецыя.

Але ў родны край

вярнуўся зноў,

Наша спадчына — сусветная.

 

(Прыпеў)

Іван БУГЛАЙ.

***

Нясвіж не стоміцца трымаць

Каралі дойлідства ў далонях.

Хацеў быў волат Бернардоні 

З Еўропай край наш паяднаць

I не стамляецца Уша —

Да ног ласкава горне хвалі,

Яны пра многае сказалі б,

Ды як расчуліць ix спярша?

На шыбах замка дня разліў

I моц ранейшая ў байніцах,

Іду ў касцёл я памаліцца

За тых, хто камень ажывіў.

 

Аднакласнікі

Лідзіі Шулякоўскай

Не рвецца ўспамінаў ніць,

Яшчэ збіраемся наскокам,

Каб лёгкакрыла гаварыць

Аб школьных днях,

такіх далёкіх.

Святло расчуленых вачэй, —

Яно i зараз, як загадка.

Нас ціхім болем апячэ

Былых трывог святая згадка.

I столькі шчырасці, цяпла,

Непрыхаваных слоў між намі,

Нібыта зноўку на экзамен

У школу сцежка прывяла.

Жыццёвы доўжыцца урок,

Дай Бог, каб мець гады ў запасе,

А камсамольскі наш вальсок

Гучыць, i з ім не цесна ў класе.

***

У Слуцкай брамы востры зрок —

Не памыляліся панове,

Каго пускаць у гарадок,

Каму шляхетна так адмовіць.

Пазнаў я замка сілуэт

На фоне зорнага шматкроп’я.

А месяц набрыняў як след —

I ён ахоўнік нетаропкі.

Мне раіць з вышыні

прэстыжнай —

У варты час не для забаў —

Каб запаветнае ў Нясвіжы

Я гэтай ноччу не праспаў.

***

Ціха Уша серабрыцца,

Тоячы змрок у вipax.

Я ў Нясвіжы i, быццам,

Тут чалавек не ў гадах.

Хутка іду, нібы кліча

Голас знаёмы даўно.

Гэта маленства казыча,

Жмурыцца ў вулках яно.

Вокнамі ратушы блісне,

Ніцай галінкай кране…

Горад, дзе рос я калісьці,

Бачна, свайго пазнае.

Дрэмлюць на вежах вякі,

Мудрасцю ix разгавецца б,

Каб загучалі радкі,

Тыя, што песцілі сэрца.

Лёгка ісці на святло

Роднага дома i верыць:

Там не зачынены дзверы,

Там гамана за сталом.

Мікола Кутас.

***

Гады нясуцца, як хвіліны.

Іх не паклікаць, не дагнаць.

Учора я была дзяўчынай

І шчасце марыла спазнаць.

 

Учора я была дачушкай

І для найлепшае з матуль

Гарэзай і яе пястушкай,

А сёння з сівізною скронь.

 

Каб мне ў той час

яшчэ вярнуцца,

У вочы маці зазірнуць…

Ды толькі вось гады смяюцца

І кажуць: “Паслухмянай будзь”.

Валянціна Шчарбакова.

Зіма

Дзень застыў у чаканні трывожным, 

Быццам час прыпыніў свой бег.

Ціха, светла i асцярожна

На зямельку пасыпаў снег.

Забяліў па пагорках весі,

Лёгкім пухам прысыпаў даль,

На парканы i стpэxi павесіў

Ватна-белы іскрысты паркаль.

Дзіўны морак лунае над вёскай,

Засынае паціху зямля

Лена тонуць у iм адгалоскі,

Брэх сабачы i скрып жураўля.

На падворку, як белае мора,

Дыяменты сняжынак ляжаць

Свежых, чыстых,

халодных i спорых,

Аж шкада ix нагамі таптаць.

I душа ў гэты час маладзее,

Напаўняецца свет чысцінёй,

Верце — збудуцца вашы надзеі

Гэтай дзіўнай чароўнай зімой.

 

3імовая элегія

A caнi рыпяць. Як на грэх,

Схаваўся за хмарку месяц.

Скрыпіць навагодні снег,

Калядныя зоркі свецяць.

Спяшаецца тройка сівых

Укормленных, ладных коней.

Над пушчаю вецер зaцix

I бомы на вупражы звоняць.

Далёка ix голас чуваць,

Званочкі настрой лагодзяць,

Здаецца, што дрэвы не спяць,

А кружацца ў карагодзе.

Раніцай санны след

Мяцеліца зараўняе,

Патухне чароўны свет

I пушча iзнoў засынае.

Аляксандр Раманчук.

***

Зіма прыйшла так нечакана,

Так хутка ўзвеялі завеі,

Што лапкі елачак рахманых

Ад нечаканасці здранцвелі.

 

І пазіраюць са здзіўленнем

Праз замець белай цішыні:

— Як праглядзелі мы імгненне

З’яўлення матухны-зімы?

Зімовае

Спыняе дзень свой хуткі бег,

І так пяшчотна, так старанна,

На глебе лужыны, бы раны,

Як бінт, хавае белы снег.

І беллю свеціцца абшар,

І ў цішыні застыла голле,

Не мерзне — дрэмле наваколле

Ў чароўным сне зімовых мар.

У харастве спачылі дні,

І больш не точыць сэрца скруха.

І толькі чуйна ловіць вуха

Напеў зімовай цішыні.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Ветразь кахання

Нас зусім неспадзявана

Разлучае жорсткі лёс,

Хмара цёмная старанна

Засцілае свет нябёс.

Але нашае каханне

Не баіцца цемнаты.

Нашы шчырыя прызнанні —

Свет гаючай цеплаты.

Буду турбаваць мабільнік,

Дасылаць табе лісты.

Буду правільны і пільны —

Зберагу між нас масты.

Дапамогуць у расстанні

Нашы вера і любоў.

Будзе Свята, не пытанне,

Што сустрэнемся мы зноў.

Будзе светлая сустрэча

Нашых сэрцаў і вачэй,

Моцна абдыму за плечы

Зорку, што за ўсіх ярчэй.

Зацалую без астатку

З валасоў да нізу ног,

Бо я ведаю разгадку —

Закаханых любіць Бог.

 

Недарэчнасць

Патрапіў я табе на вочы —

Ішоў па вуліцы з другой,

А тое выслухаць не хочаш —

Ішоў не я — яна са мной.

Так прыляпілася, зараза…

Даць лататы не змог ніяк.

Як вынік — ад цябе абраза!

А я — бы дурань-небарак?!

Шукаю я з табой сустрэчу,

Шлю тэлеграмы і лісты…

Прабач, бо выйшла недарэчнасць.

Жывеш у сэрцы толькі ты.

Улад СКАМАРОХ.

***

Женщина с мужчиной спорила.

Спорил он. Шла речь про птиц.

Кисть летала над мольбертами,

Карандаш — между страниц.

Козодой порхал, как бабочка,

Среди леса, дня и мух.

И дроздиха самомнением

Забавляла чей-то слух.

Спор… Неяркий

и сомнительный —

Каждый видел в нем свое.

Шар. Земля. Мир

общежительный —

Наше общее жилье.

Мир, наполненный фантазией,

Радует и слух, и глаз…

Мальчик вырос, стал художником,

Пригласил на праздник нас.

И пестрит цветными пятнами

Лоскутов бумажный край.

Время. Люди. Фото. Выставка.

Время — пить душистый чай!

Елена ШАБЛОВСКАЯ.

Несвижская земля

Есть на Беларуси

славные места —

Те, что наше сердце бережет

в мечтах.

И в степи широкой,

и в краю морском

Они возвращают память

в отчий дом,

Где чудесны реки, рощи и поля,

Где цветет родная Несвижа земля.

Замок Радзивиллов,

храмов купола,

Здесь сама история бьет

в колокола.

А несмелый шепот тополей листвы

Тайны доверяет прошлого Литвы.

Легендарный замок

в парке у пруда,

Чтоб душой согреться,

мы спешим сюда,

Где под тихой сенью вековых аллей

Можно раствориться

в княжестве теней.

И в какие б дали не свела судьба,

Несвижа легенды

помнятся всегда.

Старый пруд и замок

в бликах фонарей,

Улочки тенистые, шепот тополей…

Сердцу вы милее

всех красот морей,

Ему в сказке детства

лучше и теплей. 

Александр ЯЦУК.

***

Клаўся снег на мяне калярова,

карункамі,

не даваў больш сабрацца

на гэты раз з думкамі,

замінаў, як ніколі, напэўна,

да гэтага,

астудзіўшы мяне,

так надзейна сагрэтага.

 

Выйшаў з хаты — прайсціся

зімы намалотамі:

даць разбегчыся думам

свавольна, з прыгодамі,

не збівацца каб ім

той гаворкай з задругаю,

бо яе я ўсё роўна

чамусьці не слухаю.

 

За сталом думы лезлі,

глыбокія, плыткія,

часам добрыя, светлыя,

часам — і брыдкія.

Я з надзеяй пайшоў

скласці думку адзіную,

каб данесці яе прад сваёю

 сябрынаю.

 

Снег ішоў на мяне калярова,

карункамі.

Ён дзяліўся са мною

здагадкамі, думкамі.

Я ж растаўся ужо,

ідучы скрыжаваннямі,

з мінакамі былымі,

з былымі спатканнямі…

 

І пайшоў адваротна

дарогаю новаю.

Быў і з роздумам новым,

і з новай асноваю.

Падвёў рысу пад тлустаю

назвай “мінулае”,

ды адрэзаў з душы

ўсё набраклае, чулае.

Думы склаў на паліцы,

завесіў гардзінамі:

не дарэмна блукаў

сам з сабою гадзінамі,

лёд падэшвай душыў

і са снегам, са слотаю.

…Я у пятніцу выйшаў,

вярнуўся — суботаю.

***

Павярнуўшыся спінаю,

падаю ніцма

на першы зімовы пласт…

Ці вытрымаеш, снег?

***

Пасля доўгай зімовай дарогі

неўзабаве змарыла дрыжака.

Хачу нарэшце сагрэцца:

чайнік сапе — выратавальнік.

Андрэй Козел.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Самого популярного белорусского видеоблогера пригласили в передачу «Вечерний Ургант»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика