У Петрыкаве памерла паўтарагадовая дзяўчынка — атруцілася таблеткамі
06.02.2020 20:20
—
Разное

Дзіця змясцілі ў рэанімацыю, але яно так і не прыйшло ў прытомнасць / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
У Петрыкаве ў мясцовай бальніцы памерла паўтарагадовая дзяўчынка. Яе шпіталізавалі з дыягназам "вострае медыкаментознае атручванне". Выратаваць жыццё ёй не ўдалося, паведамляе TUT.by. Трагічнае здарэнне адбылося яшчэ 4 лютага. Па папярэдняй версіі, дзіця атруцілася таблеткамі, якія знайшла дома.
БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт дадае, што яшчэ дома бацькі прапаласкалі дзяўчынцы рот вадой. Праз некалькі гадзін стан яе здароўя пагоршыўся і яны выклікалі хуткую. Дзіця змясцілі ў рэанімацыю. Яно так і не прыйшло ў прытомнасць, памерла ў той жа вечар.
Следчыя праводзяць праверку, высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння, прызначаны экспертызы, апытаныя сваякі дзяўчынкі. Папярэдне прычынай смерці называюць медыкаментознае атручванне.