У вайсковай часці пад Мінскам атрымаў траўму яфрэйтар
06.02.2020 14:08
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота / mil.by
Вайсковец тэрміновай службы атрымаў траўму ў вайсковай часці пад Мінска, паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства абароны. Telegram-канал NEXTA ўдакладняе, што інцыдэнт адбыўся ў 5-й асобнай брыгадзе спецпрызначэння ў Мар'інай Горцы.
У Мінабароны падкрэсліваюць, што яфрэйтар атрымаў траўму, бо парушыў патрабаванні бяспекі. Падчас заняткаў старшы слесар рамонтнага ўзвода займаўся жорсткай счэпкай аўтамабіляў і ў выніку атрымаў тупую траўму жывата.
"Ваеннаслужачаму аказана экстраная медыцынская дапамога. Стан яфрэйтара стабільны, ён знаходзіцца ў прытомнасці", — адзначаецца ў паведамленні Мінабароны.