На мінскай ЦЭЦ-2 разбілі манометр — сабралі 4 кг іртуці

Источник материала:  
05.02.2020 10:25 — Разное
На мінскай ЦЭЦ-2 разбілі манометр — сабралі 4 кг іртуці
На ЦЭЦ-2 разлілі 4 кг іртуці / mchs.gov.by

4 лютага ў 14:15 мінскія ратавальнікі атрымалі выклік на сталічную ЦЭЦ-2, паведамляе прэс-служба МНС. 

Начальнік ЦЭЦ паведаміў, што пры дэмантажных работах разлілася ртуць. Высветлілася, што ў галоўным корпусе турбіннага аддзялення з дыферэнцыяльнага ртутнага манометра выцекла ртуць. Пацярпелых пры здарэнні не было, эвакуацыя рабочых не праводзілася.

Работнікі МНС сабралі 4 кг іртуці, а яшчэ 3 кг заставаліся ў дэмантаваным прыборы. 

Праверка ртутным аналізатарам не выявіла перавышэння нормы пароў іртуці ў паветры. 

←Toyota начала прием заказов на седан Camry S-Edition

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика