Да -10 будзе ўначы 5 лютага
04.02.2020 15:10
—
Разное
![Да -10 будзе ўначы 5 лютага](https://www.21.by/pub/news/2020/02/1580819697008129.jpg)
БЕЛТА
5 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па поўдні краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі — у асноўным мокры снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны ўмераны, па поўдні — парывісты.
Уначы будзе сцюдзёна — ад 1 да 7 ніжэй за нуль, месцамі да 10 градусаў марозу. Удзень чакаецца -5...+1.