Сёння ва ўрачыстай, разам з тым цёплай і сяброўскай атмасферы ў Іўеўскім культуры і вольнага часу адбылася вялікая ўрачыстасць з нагоды 80-годдзя ўтварэння Іўеўскага раёна. “З днём нараджэння, любы раён!” – пад такой назвай прайшло мерапрыемства, якое яшчэ раз пацвердзіла вялікую любоў кожнага іўячаніна да сваёй радзімы, да яе мінулага, сапраўднага і будучага. Дык як не любіць наш край з непаўторнай гісторыяй, якая складаецца з рэшткаў геранёнскага замка, з касцёлам, зробленым з камня ў вёсцы Ліпнішкі, са старым млынам над возерам у горадзе Іўе, самай старажытнай іўеўскай мячэццю, незабыўнай сінагогай на плошчы горада, мікалаеўскай царквой на беразе Нёмана. Гэта цудоўныя мясціны,у якіх спрадвеку жывуць ў згодзе беларусы і палякі, рускія, яўрэі і татары.
… Гучыць гімн “Іўе – зямля сяброў” у выкананні народнага хору цэнтра культуры і вольнага часу і зала напаўняецца асаблівай атмасферай патрыятызму, любові да малой радзімы, да куточка дзе ты нарадзіўся і вырас, дзе ўсё сэрцу так міла і люба…
На сцэну выносіцца сцяг раёна…
З 80-годдзем з дня ўтварэння Іўеўшчыны віншуе сабраўшыхся ў зале ветэранаў вайны і працы, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь, гасцей мерапрыемства, знакамітых землякоў старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Іванавіч Булак. У сваім выступленні ён праз гістарычнае мінулае і сучаснасць адзначае вялікі ўклад кожнага іўяўчаніна ў агульны дабрабыт.
Ганаровай граматай Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўскага раёна А. Булак узнагародзіў: Антона Іосіфавіча Прэдка, начальніка Іўеўскага раёна газазабеспячэння, Андрэя Станіслававіча Садоху, механіка Іўеўскага ДСПЛ.
Падзякай старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу,за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўскага раёна атрымалі: Станіслаў Станіслававіч Аукштулевіч, машыніст лесанарыхтоўчай машыны Іўеўскага лясгаса, Віктар Станіслававіч Глушкевіч, трактарыст-машыніст КСП“Суботнікі”, Віктар Феліксавіч Ус, інжынер –механік філіала “Азот-Агра” , Марына Дзмітрыеўна Уласава, інструктар-інспектар па эксплуатацыйных і арганізацыйных пытаннях Іўеўскага ўчастка паштовай сувязі, Пётр Іванавіч Цыркуноў Петр, генеральны дырэктар “Тэхмаша”.
Высокі знак мацярынскай доблесці – Ордэн Маці А. Булак уручыў: Ганна Аляксандраўне Бараноўскай, Але Іосіфаўне Вельб, Яўгеніі Уладзіміраўне Сільвановіч, Галіне Тадэўшаўне Станчыц.
Старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віталій Іосіфавіч Нявера узнагародіў Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўскага раёна ўзнагародзіў: Віктара Рыгоравіча Казлова, трэнера –выкладчыка па лыжных гонках Гродзенскай міжраённай ДЮСШ прафсаюзаў “Вымпел”; Яніну Уладзіміраўну Бузар,старшыню Ліпнішкаўскага сельвыканкама.
Падзяку старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу,за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўскага раёна атрымалі: Марыя Францаўна Пякша,кіраўнік гуртка аддзела культурна-масавай і асветнай работы аг.Ліпнішкі, Іван Іванавіч Ражко, урач ультрагукавай дыягностыкі Іўеўскай ЦРБ.
Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўскага раёна быў ўнагароджаны: Сяргей Анатольевіч Шукаў, начальнік ДРБУ №156, Іван Іванавіч Васілеўскі, кіраўнік КСУП“Трабы”.
Падзячным лістом старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўскага раёна была ўзнагароджана Вера Станіславаўна Садоўская, галоўны заатэхнік Іўеўскага раённага УКП" Станцыя па племянной справе і штучным асемяненнні сельгасжывёл".
Слова бярэ старшыня Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Хвасько, які разам з вінашаванні уручае заслужаныя ўзнагароды.
Ганаровыя граматы Іўеўскага раёнага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ён ўручыў: Усеваладу Авеніравічу Мельгую, начальніку Іўеўскага раёна электрычных сетак, Сяргею Іосіфавічу Танкевічу, майстру леса Трабскага лясніцтва
Падзячным лістом старшыні Іўескага раёнага Савета дэпутатаў за шматгадовую дорасумленную працу А. Хвасько ўзнагародзіў: Зінаідзе Віктараўне Ролік, урачу функцыянальнай дыягностыкі Іўеўскай ЦРБ, Леаніду Іванавічу Заброцкаму, жывёлаводу фермы філіала “Азот-Агра”, Яўгену Станіслававічу Місуру,майстару камунальна-рамонтна-будаўнічага прадпрыемства ДРБУ№156, Алене Іосіфаўне Крупоўскай,аператару машыннага даення філіала “Азот-Агра” .
Віншаванні з нагоды юбілею раёна гучалі ў гэты дзень з вуснаў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Наццыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. Маркевіча, святароў рэлігійных храмаў.
І. БУТУРЛЯ.
Будзе дапоўнена.