У раёне праходзіць рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Наш жывёлавод»

Источник материала:  
31.01.2020 — Разное

У раёне праходзіць рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Наш жывёлавод»

З 2016 года ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”. Яе ініцыятарам выступае Беларускі прафесіянальны саюз работнікаў аграпрамысловага косплексу. Праходзіць акцыя са снежня па сакавік, калі жывёла знаходзіцца на стойлавым утрыманні. Падчас акцыі прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі сельгаспрадпрыемстваў вядуць маніторынг малочнатаварных і жывёлагадоўчых ферм. Асаблівая ўвага надаецца санітарна-бытавым умовам працы, тэхніцы бяспекі, наяўнасці ў работнікаў спецвопраткі і спецабутку. Па выніках працы лепшыя жывёлаводы атрымліваюць падарункі, грашовыя прэміі.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Мікалаеўна Альшэўская на мінулым тыдні наведала малочнатаварны комплекс “Пашкі” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Нагодай таму стала ўручэнне грашовай прэміі аднаму з лепшых жывёлаводаў Дзмітрыю Сямчонку. Мужчына знаходзіцца на добрым рахунку ў кіраўніцтва і адміністрацыі гаспадаркі, сумленна выконвае сваю работу. Таццяна Мікалаеўна пажадала жывёлаводу далейшай плённай працы на карысць сельгаспрадпрыемства, здароўя, сямейнага дабрабыту і высокіх вытворчых паказчыкаў.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика