Помощник Президента — инспектор по Брестской области Анатолий Маркевич посетил белорусскоязычную школу в д. Омеленец
Эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўмоў функцыянавання апошняй беларускамоўнай сярэдняй школы Камянецкага раёна ў вёсцы Амелянец 30 студзеня 2020 года, вывучаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч.
Важна адзначыць, што Анатоль размаўляў выключна па-беларуску, і нават зрабіў заўвагу дырэктару школы Мікалаю Кендысю, калі той паспрабаваў адказваць на расейскай.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Брэсцкай вобласці падчас візіту паглядзеў фрагмент урока, правёў нефармальную гутарку з вучнямі.
Анатоль выслухаў прапановы настаўнікаў Амелянецкай СШ пра тое, як можна палепшыць і зрабіць больш бяспечнымі ўмовы знаходжання навучэнцаў у гэтай установе адукацыі.
А мы будзем спадзявацца, што гэтыя пажаданні будуць улічаны пад час капітальнага рамонту школы.
І пракантралюем гэта...