У апошні дзень студзеня прагназуюць туман і да +7

Источник материала:  
30.01.2020 16:16 — Разное
У апошні дзень студзеня прагназуюць туман і да +7
Reuters

У пятніцу, 31 студзеня, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі будзе туман, уначы і зранку слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны, днём па захадзе — парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе -4...+2, удзень чакаецца 1-7 вышэй за нуль.

←В Беларуси продлили регулирование цен на гречку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика