Пад Светлагорскам маршрутка з людзьмі вылецела ў кювет
30.01.2020 09:01
—
Разное
На месцы здарэння / vk.com/ranak
Пад Светлагорскам на аўтадарозе Р-31 маршрутка з людзьмі, якая ехала ў бок Парычаў, вылецела ў кювет (правы па ходзе руху). Здарылася гэта ў снегапад недалёка ад мемарыяльнага комплексу "Баграціён". Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі чатыры чалавекі, сярод іх двое дзяцей, інфармуе "Ранак".